Стаўбчане прынялі ўдзел у фестывалі рамёстваў і мастацтваў «Казюкі-2019»

Важное Культура

Майстры народнай творчасці Стаўбцоўшчыны прынялі ўдзел у фестывалі рамёстваў і мастацтваў «Казюкі-2019», які адбыўся ў першыя дні вясны ў Гродне.

Народны клуб майстроў народнай творчасці «Пралеска» раённага Цэнтра культуры прадстаўлялі са сваімі работамі ў розных відах дэкаратыўна-прыкладной творчасці Людміла Віцько, Аліна Халявінская, Валерый Чараднічэнка, Алег Калевіч, Марына Халецкая, Святлана Карніцкая, Святлана Шайнова, Андрэй і Ірэна Зянько.

Горад майстроў з чатырох краін – Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы – заняў цэлую плошчу і яшчэ прылеглыя вуліцы. Вырабы ручной работы прадстаўлялі вялікую цікавасць для гасцей свята і для саміх майстроў – можна было павучыцца адзін у аднаго, пераняць вопыт. Такі фестываль у Гродне праводзіцца не першы год і збірае шмат рамеснікаў – у гэтым годзе іх было каля 200. Народны клуб «Пралеска» ўдастоены дыплома фестывалю.

У канцэртнай праграме вялікага свята рамеснікаў былі задзейнічаны ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці Стаўбцоўскага раённага цэнтра народнай творчасці Марына Халецкая, Ала Янская і Сяргей Хамко, дырэктар Любкаўшчынскага дома культуры, з народным абрадам «Прысад дзіцяці».



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *