21 сакавіка пройдзе дзень адкрытых дзвярэй у аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў

Главное

21 сакавіка пройдзе дзень адкрытых дзвярэй у аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў. Запрашаем усіх неабыякавых і творчых людзей прыняць у ім удзел.

У рамках дня адкрытых дзвярэй мы прапануем вашай увазе майстар-класы па дэкаратыўна-прыкладной творчасці (выраб паштовак-шакаладніц у гуртку «Цуды сваімі рукамі» і паштовак да Вялікадня ў рэабілітацыйна-працоўнай майстэрні «Іголачка»), выстаўку творчых работ і сувеніраў «Вясна доўгачаканая», а таксама прэзентацыя дзейнасці аддзялення, якія падораць вам незабыўныя сустрэчы і яркія ўражанні.

Наталля МАКАВА, загадчык аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ДУ «Стаўбцоўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *