Вялікая размова. Пасляслоўе

Афіцыйна Важное

Фота носіць ілюстрацыйны характар

Разгледзеўшы звароты грамадзян Стаўбцоўскага раёна, якія звярнуліся з пытаннямі перад сустрэчай і ў ходзе сустрэчы Прэзідэнта краіны з прадстаўнікамі грамадскасці і экспертнага суграмадства, беларускіх і замежных СМІ «Вялікая размова з Прэзідэнтам» 1 сакавіка 2019 года, Стаўбцоўскі раённы выканаўчы камітэт паведамляе наступнае.

Грамадзянін Сяргей Паўлавіч Красноў неаднаразова звяртаўся ў Стаўбцоўскі райвыканкам па пытанні асфальтавання аўтамабільнай дарогі Н-9824 Засулле – Бярозаўка – Коласава. Заяўніку ў пісьмовай і вуснай формах было растлумачана, што філіялам ДРБУ № 135 КУП «Мінскаблдарбуд» пры наступленні спрыяльных пагодных умоў праводзіцца і будзе праводзіцца прафіляванне дарогі Засулле – Бярозаўка – Коласава, а таксама будуць прыняты неабходныя меры па ўхіленні ямаў і грабянёў.

У адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай па развіцці і ўтрыманні аўтамабільных дарог у Рэспубліцы Беларусь на 2017-2020 гады рамонт указанай дарогі не ўключаны ў спіс дарог, якія патрабуюць правядзення першачарговых работ па асфальтаванні. Пры разглядзе данай Праграмы на наступныя гады пытанне асфальтавання аўтамабільнай дарогі Н-9824 Засулле – Бярозаўка – Коласава будзе разгледжана паўторна.

У цяперашні час на згаданай дарозе забяспечаны бесперашкодны праезд.

Па пытанні ліквідацыі Засульскага сельскага выканаўчага камітэта паведамляем наступнае. Грамадзянка Ніна Васільеўна Самахвал наконт тлумачэння па гэтым пытанні ў Стаўбцоўскі раённы выканаўчы камітэт не звярталася.

26.04.2013 за № 140 прынята рашэнне Стаўбцоўскага раённага Савета дэпутатаў аб ліквідацыі адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі Засульскага сельсавета і ўключэнні яго ў склад Рубяжэвіцкага сельсавета, таму што на тэрыторыі сельсавета колькасць насельніцтва была меншая за 2000 чалавек (1059).

Выконваючы рашэнне Мінскага абласнога Савета дэпутатаў ад 28 мая 2013 года «Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўпарадкавання тэрытарыяльнах адзінак Аталезскага, Варацішчанскага, Засульскага, Цясноўскага сельсаветаў», Стаўбцоўскі раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне ад 27.06.2013 № 936 аб рэарганізацыі Засульскага сельскага выканаўчага камітэта і перадачы ўсіх архіўных матэрыялаў і таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў Рубяжэвіцкаму сельвыканкаму.

Стаўбцоўскі раённы выканаўчы камітэт



Tagged

1 комментарий по теме “Вялікая размова. Пасляслоўе

  1. Зато до Подгорнай сделали и не важно сколько человек там живёт просто что там есть к кому ехать и кому))))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -1-1

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *