Зборная падлеткаў згуляла супраць каманды міліцыі

Важное Спорт

Фота носіць ілюстрацыйны характар

Раённая міжведамасная прафілактычная акцыя «Сябруем з законам!» мабілізавала ўсіх  суб’ектаў прафілактыкі на вырашэнне праблем, якія звязаны з папярэджаннем  правапарушэнняў сярод непаўналетніх.

У рамках акцыі на базе Коласаўскай сярэдняй школы прайшоў Дзень прафілактыкі негатыўных з’яў у маладзёжным асяроддзі, адметны ў першую чаргу інтэрактыўнымі формамі падачы інфармацыі.

– У сустрэчы са школьнікамі ўзялі ўдзел спецыялісты рознага профілю, таму была звернута ўвага на розныя актуальныя тэмы. Сярод іх – бяспека паводзін у інтэрнэце, адказнасць за распаўсюджванне наркотыкаў, палавая недатыкальнасць падлеткаў і іншае. Вялася размова аб карысці правядзення вольнага часу на прыкладзе гурткоў і секцый ва ўстановах культуры раёна. Школьнікам было прапанавана адказаць на пытанні ананімнай анкеты, – расказала галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Анастасія Віслаўская.

Вучні Коласаўскай школы, а таксама школ № 2 і № 3 г. Стоўбцы аб’ядналіся ў зборную каманду, якая сустрэлася са зборнай з ліку супрацоўнікаў райаддзела міліцыі. Перад пачаткам гэтага турніру па баскетболе, які праходзіў на базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу, выступіў майстар спорту па змешаных адзінаборствах Віталь Уліч (дарэчы, Віталь Уліч сустрэўся з падлеткамі і ў раённым Цэнтры культуры, запрасіў іх на заняткі ў сваю групу). Да судзейства быў запрошаны Мікалай Мазур і іншыя аўтарытэтныя спецыялісты. Перамагла каманда райаддзела міліцыі, але члены каманды падлеткаў не засталіся без грамат і падарункаў, якія падрыхтавалі для іх арганізатары спартыўнай сустрэчы.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ  



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *