Фізічнае развіццё на Стаўбцоўшчыне

Важное Спорт

Фота носіць ілюстрацыйны характар

Для рэалізацыі дзяржаўнай праграмы развіцця фізічнай культуры і спорту на 2016 – 2020 гады на Стаўбцоўшчыне рэалізоўваецца комплекс мерапрыемстваў.

Спартыўная база Стаўбцоўскага раёна налічвае 85 спартыўных аб’ектаў.

Дзейнічаюць комплексы сілавых антывандальных вулічных трэнажораў у парку і на тэрыторыі ДУ «ДЮСШ Стаўбцоўскага раёна». Усяго ў раёне культывуецца 14 відаў спорту.

За 2018 год праведзена 213 спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых і турысцкіх мерапрыемстваў з удзелам 20 604 чалавек.

У спартыўнай галіне Стаўбцоўшчыны працуюць 59 спецыялістаў, 17 штатных трэнераў-выкладчыкаў па відах спорту.

На базе ДУ «ДЮСШ Стаўбцоўскага раёна» працуюць 44 вучэбна-трэніровачныя групы і два спецыялізаваныя спартыўныя класы. Адкрыта пяць аддзяленняў па відах спорту: лёгкая атлетыка, лыжныя гонкі, футбол, настольны тэніс і плаванне.

За 2018 год у ДЮСШ падрыхтавана 18 спартсменаў-першаразраднікаў, 264 спартсмены масавых разрадаў. У вышэйстаячыя арганізацыі (вучылішча алімпійскага рэзерву, клубы па відах спорту) перададзена трое вучняў (Данііл Сянкевіч, Максім Калкоўскі, Цімур Тарасевіч).

Навучэнцы ДУ «ДЮСШ Стаўбцоўскага раёна» за 2018 год на спаборніцтвах рэспубліканскага і абласнога ўзроўняў занялі 120 прызавых месцаў.

ДУ «ФАЦ Стаўбцоўскага раёна» арганізуе фізкультурна-аздараўленчую работу з дарослым насельніцтвам і непаўналетнімі, усяго 19 груп, 406 чалавек (168 – дзеці і падлеткі). З сакавіка пачала працаваць група па скандынаўскай хадзьбе.

23,7% насельніцтва Стаўбцоўскага раёна займаецца фізічнай культурай і спортам. Гэты паказчык адпавядае абласному ўзроўню, аднак мы жадаем яго перасягнуць.

Яўгенія СЛЕСАРЧЫК



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *