Тэрапія для Ванечкі Крамко

Iм патрэбна ваша дапамога Нумары

image_pdfimage_print

Чатырохгадовы Ванечка Крамко разам з мамай і бабуляй вярнуўся напачатку гэтага года з лячэння ў Трускаўцы, у маі ён ізноў паедзе туды  на чарговы 14-дзённы рэабілітацыйны курс.

– Ваня адчувае сябе нармальна. Хаця і плакаў падчас працэдур (уключаў так званую «самаабарону»), але паспяхова прайшоў усе масажы, рэфлексатэрапію. На гэты раз яму былі дабаўлены вібрамасаж, распрацоўка суставаў. Цяпер мой сынок навучыўся сядзець, уважліва прыслухваецца да ўсяго, усё спрабуе разглядзець, – адзначае зрухі мама хлопчыка Марына Валянцінаўна.

Яшчэ ў 2012 годзе раённы камітэт БРСМ аб’явіў дабрачынную акцыю па зборы сродкаў на лячэнне маленькага стаўбчаніна Ванечкі Крамко. Дзякуючы агульным намаганням шмат што ўдалося зрабіць канкрэтна для гэтай сям’і, падтрымаць яе і іншыя сем’і ў Стоўбцах, дзе гадуюцца дзеткі са складанымі дыягназамі, якім пастаянна патрэбны сродкі на праходжанне рэабілітацыйных і іншых мерапрыемстваў.

Ванечка Крамко цяпер жыве не ў доме бабулі і дзядулі, а  з мамай і татам   у новай трохпакаёвай кватэры ЖБК «Калінка-1», пабудаванай, дарэчы, з дзяржпадтрымкай. Да яго з цэнтральнай раённай бальніцы прыходзіць масажыстка Ірына Малышава. Мама Вані вельмі задаволена, як працуе гэты малады спецыяліст. Хлопчык  разам з мамай гуляе і на свежым паветры, бо ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне выдзеліла яму каляску.

У ААТ «Ашчадны банк Беларусбанк» філіял № 500 – Мінскае ўпраўленне цэнтр банкаўскіх паслуг № 624 адкрыты рублёвы і валютны дабрачынныя рахункі, прызначаныя для Вані Крамко. Напярэдадні вялікага свята Уваскрэсення Хрыстовага любы жадаючы можа наблізіць сябе да Хрыста – ахвяраваць на любы з гэтых рахункаў свой пасільны ўнёсак.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *