Аксана Давыдзенка прадставіла ўпраўленне па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама на раённым Свяце працы

Адукацыя

Упраўленне па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама на раённым Свяце працы  прадставіла метадыст Аксана Давыдзенка.

У сферы адукацыі раёна Аксана Іванаўна працуе 16 гадоў. Першапачатковы практычны вопыт у педагогіцы яна атрымала ў дзіцячым садзе № 6, дзе выпускніца Нясвіжскага педкаледжа была кіраўніком фізвыхавання. Пасля заканчэння педуніверсітэта стала працаваць па атрыманай спецыяльнасці – педагогам-псіхолагам.

Новым назначэннем на працу стала для яе пасада метадыста вучэбна-метадычнага кабінета ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме. Яе якаснае метадычнае суправаджэнне адукацыйнага працэсу і інавацыйнай дзейнасці ў пачатковым звяне сферы адукацыі і дашкольных установах раёна пацвярджаюць высокія дасягненні малодшых школьнікаў і дашкольнікаў у раённых, абласных і рэспубліканскіх конкурсах: перамога ў ІV Міжнародным конкурсе для дзяцей «Па прыступках правілаў здаровага харчавання», дыпломы ІІ ступені ў абласных этапах конкурсу «Бяспечнае дзяцінства», «Я – даследчык», «Свет дзяцінства». Аксана Давыдзенка, метадыст першай кваліфікацыйнай катэгорыі, паспяхова ажыццяўляе метадычную дапамогу педагогам дашкольных устаноў і пачатковых класаў раёна пры іх удзеле ў рэспубліканскіх выставах і семінарах.

У Год малой радзімы варта сказаць і пра тое, што Аксана Іванаўна працуе на сваёй зямлі, яна – выпускніца Любкаўшчынскай сярэдняй школы. І гэта таксама дае ёй стымул для творчасці і вялікае жаданне спаўна рэалізаваць сябе ў выбранай прафесіі педагога.

Святлана ЖЫБУЛЬ,  фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *