У райспажыўтаварыстве

Гандаль Нумары

image_pdfimage_print

СУМЕСНА З ЗАВОДАМІ-ВЫТВОРЦАМІ

У прамысловых магазінах кааппрамгандлю ў раёне адкрыта дзевяць фірменных секцый айчынных заводаў-вытворцаў.

Найбольш эфектыўна працуюць секцыі ААТ «Світанак», ЗАТ «Пінскдрэў», ЗАТ «Вітэкс» і СП «Беліта». Такое партнёрства дазваляе пашырыць разнастайнасць тавараў на прылаўках, праводзіць гібкія формы гандлю са зніжэннем гандлёвых надбавак, пастаянна абнаўляць асартымент.

У мінулым годзе тавараабарот фірменных магазінаў і секцый склаў 3,3 мільярда рублёў.

 

ПАЦЯСНІЦЦА ДЛЯ ІНШЫХ

Райспажыўтаварыства актыўна вядзе работу па ўпарадкаванні сваёй нерухомасці. Праводзяцца рамонты з мэтай адкрыцця новых магазінаў і прадпрыемстваў грамадскага харчавання. Будынкі, якія не эканамічна выкарыстаць для вытворчых патрэб, выстаўляюцца на аўкцыён. На іх знаходзяцца пакупнікі. Прадпрымальным людзям прапаноўваецца набыць склады на вуліцы Наднёманскай, якія выстаўлены на продаж.

Частка гандлёвых плошчаў у дзеючых прадпрыемствах гандлю здаецца ў арэнду. У мінулым годзе, напрыклад,  ад здачы ў арэнду гандлёвых плошчаў, якія не выкарыстоўваюцца, кааппрамгандаль меў даход без малога 200 мільёнаў рублёў.

 

КРЭДЫТ БЕЗ ПРАЦЭНТАЎ

Адметным накірункам работы райспажыўтаварыства ў мінулым годзе стала перадача тавараў пайшчыкам. Яна прадугледжвала прадастаўленне магчымасці ім набываць у магазінах спажывецкай кааперацыі прамысловыя тавары па рознічных цэнах са скідкай 16 працэнтаў пры наяўнасці на рахунках пайшчыка грашовых сродкаў у выглядзе зваротнага паявога ўзносу. За год па такой форме работы было прададзена тавараў пайшчыкам на суму 4,1 мільярда рублёў.

 У гэтым годзе такой магчымасці перадачы тавараў пайшчыкам райспажыўтаварыства не мае. Аднак для пайшчыкаў ёсць іншая істотная льгота. Пры пакупцы тавару яны могуць скарыстаць беспрацэнтны крэдыт тэрмінам на тры і на шэсць месяцаў.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *