Даследчыкі ў фінале

Адукацыя Главное

Сталічны рэгіён дзясяты год запар з’яўляецца пляцоўкай для прэзентацыі дашкольнікамі і малодшымі школьнікамі сваіх міні-даследаванняў.

У пачатку сакавіка адбыўся фінал конкурсу «Я – даследчык». Напярэдадні гэтага мерапрыемства былі праведзены  адборачныя этапы на раёным і абласным (завочным) узроўнях. Асноўнай мэтай мерапрыемства стала стварэнне ўмоў для раскрыцця інтэлектуальнага, творчага патэнцыялаў дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, іх падтрымкі і развіцця.

У фінале конкурсу выступілі трое дзяцей з устаноў дашкольнай адукацыі Стаўбцоўскага раёна: выхаванцы дзіцячага сада № 8 г. Стоўбцы – Арцём Ражко з працай «Чаму ў бонсцікаў такія імёны?»,  кіраўнік Дзіяна Бець, і Валерыя Стонька з працай «Чаму ў кошкі вочы свецяцца?», кіраўнік Вікторыя Міткевіч; выхаванка яслі-сада № 4 г. Стоўбцы Аляксандра Калбаска з працай «Чаму ў птушкі не мерзнуць лапы зімой?», кіраўнік Жанна Гарохавік.

Арцём Ражко

Юныя даследчыкі прадставілі свае работы на адкрытай стэндавай абароне ў трох намінацыях: «Мая Радзiма – Беларусь», «Незвычайнае ў звычайным», «Дзіця і прырода».

Дзеці наведалі займальнае шоу незвычайнага прафесара Мозгакруцікава ад Музея навукі «Элементы», расследавалі дэтэктыўныя гісторыі і загадкі разам з «Калекцыяй прыгод». Наведалі лега-лэнд  і паўдзельнічалі ў рабоце неверагодных майстэрняў «Хімія ў мірных мэтах».

Атмасферу свята на працягу ўсяго дня стваралі творчыя і гульнявыя пляцоўкі «Зайкава школа», «Разам весела гуляць!», Студыя «Аквагрым», арганізаваная рэдакцыяй часопіса «Шапакляк» і студэнтамі-валанцёрамі з Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.

Усе ўдзельнікі конкурсу атрымалі медалі і памятныя прызы ад спонсараў.

Аксана ДАВЫДЗЕНКА, метадыст упраўлення па адукацыі, спорце



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *