Працаўнікоў ТАА «СЖК «Налібакі» павіншавалі за дасягнутыя высокія вынікі ў рабоце

Важное Сельская гаспадарка

З прыемнай місіяйпавіншаваць за дасягнутыя высокія вынікі ў рабоце працаўнікоў жывёлагадоўчай галіны ТАА «СЖК «Налібакі» – у таварыства завіталі першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Генадзій Шыманец і старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Тамара Калошыч.

– Каля пяці працэнтаў валавой прадукцыі, якая вырабляецца ў сельгаспрадпрыемствах раёна, прыходзіцца на долю вашага таварыства, і гэта даволі высокі паказчык, – сказаў Генадзій Віктаравіч, уручаючы падзячныя пісьмы райвыканкама, райкама прафсаюза работнікаў АПК і падарункі самым руплівым працаўнікам. – За мінулы год  на фермах гаспадаркі надоена 8667 кілаграмаў малака ў сярэднім ад кожнай каровы – лепшы паказчык у раёне, валавы надой склаў 9432 тоны. Вырашчана 669 тон мяса ялавічыны. За дасягнутымі вынікамі стаіць ваша напружаная праца. Дзякую ўсім за старанне. Жадаю, каб вытворчасць малака і мяса павялічвалася і надалей, бо асноўную грашовую выручку таварыства атрымлівае менавіта ад рэалізацыі жывёлагадоўчай прадукцыі, каб працягвалася ўзвядзенне сучасных жывёлагадоўчых памяшканняў, прымнажаліся таксама паказчыкі ў раслінаводчай галіне, будавалася жыллё для людзей.

Віталій Кушнер (злева) узнагароджвае Часлава Вільняўца

Былі ўшанаваны брыгадзіры Аліна Шумчык (ферма «Янкавічы»), Сяргей Богдан (ферма «Пільніца»), Ядвіга Дошчачка (ферма «Налібакі), Павел Міхно (МТФ «Пруды»), аператары машыннага даення Наталлля Шаляпёнак і Святлана Рынкевіч, жывёлавод Валерый Ліпніцкі, слесар Валерый Дубіцкі, кладаўшчык Вольга Дошчачка.

Кіраўніцтва гаспадаркі ўзнагародзіла ганаровымі граматамі і грашовымі прэміямі галоўнага ветурача Часлава Вільняўца, галоўнага энергетыка Дзмітрыя Пажогу, тэхніка-асемянатара Святлану Даргевіч і механізатара Паўла Ліпніцкага. Як падкрэсліў дырэктар таварыства Віталій Кушнер, людзі дастойна працуюць і заслужылі ўдзячнасць за сваю нялёгкую працу.

Удзельнікі акцыі

– Мы і надалей будзем укараняць сучасныя тэхналогіі ў жывёлагадоўлі, каб стварыць людзям належныя ўмовы для работы, атрымаць больш прадукцыі і павысіць яе якасць, – дадаў кіраўнік. – Калектыў падабраўся працавіты, здольны выконваць пастаўленыя задачы.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *