Навагодні цуд

Грамадства Нумары

100 2 04a 204b

Не засталіся без увагі ў гэтыя навагоднія дні, напоўненыя святочнымі мерапрыемствамі, і дзеці са шматдзетных, малазабяспечаных, апякунскіх, прыёмных сем’яў, дзеці-інваліды. Для іх райвыканкам, аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, сацыяльна-педагагічны цэнтр  27 снежня ў раённым Цэнтры культуры арганізавалі тры навагоднія ранішнікі.

Прывітаць дзяцей святочным віншаваннем падняліся на сцэну намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі  райвыканкама Святлана Жыбуль, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Наталля Лапко. Наталля Аляксандраўна прынесла ў падарунак прыгожыя  выданні, якія паступілі ў дар ад арганізацый, прадпрыемстваў, прыватных асоб у ходзе аб’яўленай у раёне акцыі «Мама, пачытай кнігу». Прыгожыя дзіцячыя кнігі перададзены ў раённы дзіцячы сацыяльны прытулак.

Больш за 500 дзяцей на гэтых дабрачынных ранішніках атрымалі салодкія падарункі. А яшчэ яны паглядзелі выдатную навагоднюю казку з прыгожымі дэкарацыямі, якую падрыхтаваў калектыў раённага Цэнтра культуры. Сапраўдны навагодні цуд!

Фота Васіля ЗЯНЬКО



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *