Засявай насенне дабрыні

Грамадства Нумары

Больш чым на адзін мільён рублёў атрымалі насення ў якасці дабрачыннай дапамогі раённыя арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў і Асацыяцыі інвалідаў вайны. 

– З ААТ «МінскСортНасенАгародніна» ў нас склалася даўняе і плённае супрацоўніцтва, – заўважае старшыня гэтых грамадскіх арганізацый Міхаіл Мазур. – У веснавую пару насенне агароднінных і кветкавых культур асабліва запатрабавана. Хто можа, прыходзяць да нас самі (раённая арганізацыя таварыства інвалідаў змяніла месцазнаходжанне –  цяпер месціцца ў будынку друкарні), тым, хто нямоглы, разносіць дабрачыннае насенне наш актыў, а для некаторай часткі інвалідаў, напрыклад, з Новага Свержаня, яго цэнтралізавана дастаўляе сваім падапечным сацыяльны работнік.

Каб было зручней, актывісты разважылі насенне (большая частка яго паступіла ў нерасфасаваным выглядзе) і сфарміравалі так званы неабходны сезонна-агародны камплект. У цэлым людзі задаволены, бо ўжо не першы год з «насення дабрыні» вырошчваюць на сваіх агародах добры ўраджай.

Хлебам духоўным падтрымлівае названыя грамадскія арганізацыі рэдакцыя раённай газеты «Прамень» – штоквартальна выдзяляе бясплатную падпіску на раённую газету.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *