Старэйшая аграрная ВНУ

Адукацыя Нумары

Сёння выпускнікоў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі можна сустрэць ва ўсіх кутках рэспублікі і далёка за яе межамі. Многія сталі дзяржаўнымі дзеячамі, вучонымі, кіраўнікамі прадпрыемстваў, унеслі дастойны ўклад у развіццё народнай гаспадаркі краіны. Акадэмія ганарыцца, што першы Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка – выпускнік яе эканамічнага факультэта. БДСГА сёння – вядучая ВНУ ў нацыянальнай сістэме адукацыі краіны ў галіне падрыхтоўкі кадраў для сельскай гаспадаркі. Акадэмія займае лідзіруючае становішча па развіцці міжнародных сувязяў, актыўна супрацоўнічае з вядучымі ВНУ Вялікабрытаніі, Францыі, ЗША, Германіі, Бельгіі, Швецыі, Польшчы, Расіі і іншых краін, дзе студэнты праходзяць вытворчыя практыкі і стажыроўкі. У даны час у акадэміі вучацца замежныя грамадзяне з Туркменістана, Кітая, Нігерыі, Сірыі, Азербайджана, Украіны, Расіі.

Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія – гэта вялікі навукова-даследчы цэнтр, дзе разам з падрыхтоўкай спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі для аграпрамысловага комплексу праводзяцца даследаванні, якія адпавядаюць асноўным навуковым накірункам у краіне.

Акадэмія мае 16 вучэбных карпусоў, 14 інтэрнатаў, вучэбна-доследную гаспадарку, бібліятэку, сталовую на 800 месцаў, батанічны сад і дэндрарый. Для правядзення культмерапрыемстваў ёсць Палац культуры, спарткомплекс са стадыёнам і плавальным басейнам, ландшафтная гідрапаркавая зона. У 2012 годзе ў Горках праходзіў рэспубліканскі фестываль-кірмаш «Дажынкі». Па яго праграме ў акадэміі пабудавана шмат аб’ектаў, якія дазваляюць павысіць узровень падрыхтоўкі спецыялістаў АПК. Гэта і вучэбна-навукова-вытворчая ферма на 280 кароў з пяццю тэхналогіямі даення, рыбаводны індустрыяльны комплекс, шматфункцыянальны культурна-забаўляльны цэнтр з летнім амфітэатрам. Пабудаваны дзявяты інтэрнат № 14 на 816 месцаў.

Акадэмія мае 10 факультэтаў вочнага і завочнага аддзяленняў: аграэкалагічны, агранамічны, зааінжынерны, механізацыі сельскай гаспадаркі, меліярацыйна-будаўнічы, землеўпарадкавальны, эканамічны, факультэт бізнесу і права, бухгалтарскага ўліку, факультэт міжнародных сувязяў і давузаўскай падрыхтоўкі. Для ўсіх жадаючых ёсць магчымасць атрымаць вышэйшую адукацыю без адрыву ад вытворчасці на факультэтах завочнага аддзялення.

Па бесперапыннай інтэграванай сістэме прафадукацыі (НІСПА) прыём абітурыентаў праводзіцца па наступных спецыяльнасцях: захоўванне і перапрацоўка агародніны і садавіны; аграномія; заатэхнія; тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці; тэхнічнае забеспячэнне меліярарацыйных і водагаспадарчых работ; меліярацыя і водная гаспадарка; сельскае будаўніцтва і добраўпарадкаванне тэрыторый; бухгалтарскі ўлік; аналіз і аўдыт УАПК; эканоміка і арганізацыя вытворчасці ў галінах АПК.

У акадэмію прымаюцца асобы, якія маюць агульную сярэднюю ці сярэднюю спецыяльную адукацыю. Другую вышэйшую адукацыю ў акадэміі можна атрымаць у адпаведнасці з Правіламі прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Акадэмія знаходзіцца ў горадзе Горкі Магілёўскай вобласці. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць на сайце акадэміі: www.baa.by ці на рэспубліканскім сайце: www:abiturient.by.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *