Пасябравалі дзве школы

Адукацыя Нумары

image_pdfimage_print

Нясвіжская дзіцячая школа мастацтваў гасцінна і цёпла прымала да сябе ў госці ўзорны драматычны тэатр «НаДзея» Дзераўнянскай дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам Алены Шуцько.

Юныя артысты паказалі спектакль па п’есе Андрэя Усачова «Загадкі курачкі Рабкі». Адметна, што на гэтую сустрэчу прыйшлі не толькі выкладчыкі і выхаванцы тэатральнага аддзялення, але і члены мясцовага аддзела грамадскага аб’яднання Саюза палякаў на Беларусі. Іх юныя акцёры парадавалі пастаноўкай на польскай мове.

Для дзераўнянскіх гасцей было арганізавана наведванне касцёла, ксёндз якога правёў экскурсію, расказаў аб гісторыі храма і яго адметнасцях. Рабяты наведалі і Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс.

Цяпер тэатральнае аддзяленне Дзераўнянскай школы мастацтваў чакае ў госці несвіжан.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *