Выбары – адказны этап

Важное Сельская гаспадарка

У  раённым Цэнтры культуры прайшоў семінар-вучоба са старшынямі раённых і пярвічных прафсаюзных арганізацый Стаўбцоўскага, Уздзенскага, Старадарожскага, Клецкага, Нясвіжскага, Капыльскага, Любанскага і Салігорскага раёнаў, якія ўваходзяць у склад Мінскага абкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

Тэма семінара была прысвечана адказнаму этапу ў дзейнасці прафсаюзных арганізацый – справаздачам і выбарам. З інфармацыяй аб рабоце прафсаюзных органаў па падрыхтоўцы і правядзенні справаздачна-выбарнай кампаніі выступіў намеснік старшыні Мінскага абкама прафсаюза Пётр Окунеў. Пётр Максімавіч падрабязна расказаў аб парадку і асаблівасцях правядзення кампаніі. Была дэталёва разгледжана схема падрыхтоўкі сходу, вызначаны яго асноўныя этапы. Аб арганізацыйных пытаннях дзейнасці рэвізійных камісій у перыяд справаздачна-выбарнай кампаніі гаварыла галоўны бухгалтар Мінскага абкама прафсаюза Ларыса Кучура. Лекцыю «Псіхалагічныя аспекты дзелавых зносін» прачытала дацэнт кафедры працоўнага і гаспадарчага права міжнароднага ўніверсітэта «МИТСО» Ганна Скрыннік. На пытанні, якія ўзнікалі ў працэсе работы семінара, былі дадзены кампетэнтныя адказы.

З заключным словам выступіў старшыня Мінскага абкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Міхаіл Бода, які адзначыў, што справаздачна-выбарная кампанія праводзіцца раз у пяць гадоў і трэба арганізаваць усё на самым высокім узроўні. Важна пры гэтым правільна аформіць неабходную дакументацыю, а як гэта зрабіць, было дэталёва растлумачана. Міхаіл Тарасавіч падкрэсліў, што прафсаюзны актыў павінен прыняць непасрэдны ўдзел у правядзенні веснавой пасяўной кампаніі: пільную ўвагу неабходна ўдзяліць гатоўнасці да сезона сталовых сельгаспрадпрыемстваў, арганізацыі гарачага харчавання людзей у палявых умовах. Таксама патрэбна арганізаваць і спаборніцтва сярод работнікаў, якія заняты на пасяўной, сачыць за аплатай і аховай працы.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *