Суботнік на шашкоўскім возеры

Добраўпарадкаванне Нумары

image_pdfimage_print

У Шашках прайшоў свой, мясцовы, суботнік, арганізаваны грамадскай  ініцыятывай.

– З возера, што раскінулася побач з  вуліцай Цэнтральнай у старой вёсцы, спрадвеку б’е крынічка. Заўзятыя рыбакі любяць лавіць тут рыбу. Але баліць душа, калі навокал – смецце… – расказвае першы сакратар раённага камітэта КПБ Ніна Дубовік. Яна і выступіла сярод мясцовых жыхароў ініцыятарам своеасаблівай экалагічнай акцыі па ачыстцы тэрыторыі возера. Дапамогу з вывазам смецця аказаў торфабрыкетны завод «Нёман».  

Сёлета вакол возера папрацавала міні-брыгада – сабрала розны хлам, выграбла сухую траву. Ніна Дубовік заказала слупкі для інфармацыйнага стэнда, які плануе ўстанавіць на відным месцы. Па яе словах, надпіс на ім будзе зроблены прыкладна такі: «Чысціня прыроды –  чысціня душы».   



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *