Эканоміка рэгіёнаў

Афіцыйна Тэма тыдня

Найбольш актуальныя пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёнаў краіны былі вынесены на нараду ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Кіраўнік дзяржавы сказаў, што апошнім часам было праведзена некалькі маштабных мерапрыемстваў, на якіх разгледзелі стан спраў і паставілі першачарговыя задачы для розных сфер эканомікі. Абмеркаваны пытанні жыллёва-камунальнай гаспадаркі, аграпрамысловага комплексу і будаўніцтва, выплаты зарплат, азелянення гарадоў і вёсак і інш. «Гэтыя галіны шмат у чым вызначаюць стан беларускай эканомікі, а таксама яе магчымасці вырашаць сацыяльныя задачы», – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

У выніку Прэзідэнт падпісаў тры дырэктывы – своеасаблівыя дарожныя карты для АПК, будаўніцтва і ЖКГ. Яны ўстанаўліваюць сістэмныя задачы і неабходныя для іх вырашэння інструменты.

«Намечаны шляхі ўдасканалення сістэмы адукацыі і перспектывы беларускай навукі. Вызначаны дакладныя этапы паскарэння развіцця рэгіёнаў. Мы дамовіліся на працягу двух гадоў забяспечыць паскоранае сацыяльна-эканамічнае развіццё адразу 11 буйных гарадоў, – сказаў кіраўнік дзяржавы. – Сёння перад урадам і губернатарамі стаіць задача забяспечыць рэалізацыю ўсіх прынятых рашэнняў, планаў і дырэктыў на месцах. Агульная мэта гэтых праграмных рашэнняў – дасягненне дастойнага ўзроўню і якасці жыцця нашых грамадзян».

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што фундамент паспяховага развіцця дзяржавы – моцная эканоміка.

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *