Будзе прыёмны пункт

Добраўпарадкаванне Нумары

image_pdfimage_print

Стаўбцоўскім аб’яднаннем камунальных службаў зроблены дадатковы заказ на 60 кантэйнераў для раздзельнага збору цвёрдых камунальных адходаў.

– Калі ў райцэнтры раздзельны збор адходаў больш-менш наладжаны, то ў сельскіх населеных пунктах раёна ён адсутнічае. Будзем запаўняць гэты прагал, – акцэнтуе ўвагу дырэктар прадпрыемства Дзмітрый Шкляр і дзеліцца бліжэйшымі планамі камунальнікаў  адкрыць свой прыёмны пункт па закупе ад насельніцтва другасных рэсурсаў, такіх як шкло, поліэтылен, папера, рыззё. Аб’яднаннем камунальных службаў заключаны дагаворы з  прадпрыемствамі, якія займаюцца перапрацоўкай гэтых рэсурсаў.    

Апошнія патрабаванні кіраўніка дзяржавы акурат і скіраваны на атрыманне максімальнай карысці ад камунальных адходаў, на прыцягненне другасных рэсурсаў у эканамічны патэнцыял рэспублікі.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *