Падзеі і здарэнні

Важное Падзеі і здарэнні

ЗАГСам зарэгістраваны па раёне шлюб, зроблены дзве адзнакі аб скасаванні сямейнага саюза. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі 12 маленькіх жыхароў Стаўбцоўшчыны: Сабіна Макась, Дар’я Кажавец, Цімафей Семенкевіч, Артур Хвіцько, Ілля Паходня, Макар Каспяровіч, Яўгеній Салавей, Ульяна Клочка, Павел Пархімовіч, Аляксандр Санько, Марта Сідаронак і Аліса Канапацкая.

Зямны шлях закончыўся для 12-ці жыхароў раёна.

У пажарнай часці згадалі загаранне ў жылым доме ў Савонях. Пажарныя выязджалі 15 разоў на загаранні сухой травы. Ва ўсіх выпадках пры спальванні смецця агонь перакінуўся на траву і нёс пагрозу пабудовам і людзям.

Міліцыяй зарэгістравана 109 паведамленняў аб правапарушэннях, у выніку чаго ўзбуджана 10 крымінальных спраў, у васьмі з іх устаноўлены падазроныя. Грамадзянка, будучы абавязанай кампенсаваць выдаткі на ўтрыманне непаўналетняга сына, самавольна ўнесла змены ў бальнічны ліст, каб утаіць прагул.

Стаўбцоўская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету папярэджвае аб забароне лову ўсіх відаў рыбы, за выключэннем аматарскага рыбалоўства адной вудачкай з адным кручком або спінінгам, у рыбалоўных угоддзях Мінскай вобласці з 1 красавіка па 30 мая. Грамадзянам, якія вырашылі добраахвотна здаць рыболоўныя сеткі, неабходна звярнуцца ў інспекцыю (тэл. – 5-10-95).

Суд арыштаваў на тры месяцы 20-гадовага новасвяржаніна, раней судзімага, які, будучы нецвярозым, схапіў у магазіне бутэльку гарэлкі і сырок, не аплаціў і  ўцёк.

ДАІ выявіла 194 парушэнні правілаў дарожнага руху. Сярод парушальнікаў – 12 вадзіцеляў-бяспраўнікаў і тры п’яныя вадзіцелі, 38 недысцыплінаваных пешаходаў і веласіпедыстаў. Зарэгістравана дзевяць ДТЗ. Позна вечарам у Савонях нецвярозы вадзіцель не справіўся з кіраваннем і заехаў у бетонны слуп і агароджу. Па шчаслівай выпадковасці ніхто не пацярпеў, затое ад аўтамабіля «Аўдзі» нічога не засталося. ДАІ праводзіла адзіны дзень бяспекі дарожнага руху «Бяспраўніку не месца за рулём!» і прафілактычную акцыю «Будзь прыкладам свайму дзіцяці!».

«Хуткая» выязджала 169 разоў.

 Падрыхтавала Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *