Задачы дня

Добраўпарадкаванне Нумары

image_pdfimage_print

З надыходам вясны канкрэтныя задачы пастаўлены перад сельвыканкамамі, камунальнай і дарожнымі службамі, кіраўнікамі прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў усіх формаў уласнасці. Водгукам гэтага павінны стаць суботнікі, аб’яўленыя ў працоўных калектывах.

Быць актыўнымі ўдзельнікамі работ па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні належыць і суб’ектам гаспадарання прыватнай формы ўласнасці, індывідуальным прадпрымальнікам, членам садовых, гаражных і жыллёва-будаўнічых кааператываў. Варта паклапаціцца пра свой імідж дрэваапрацоўчым прадпрыемствам, аб’ектам прыдарожнага сэрвісу і дробнарознічнай гандлёвай сеткі.

Уладальнікі зямельных участкаў, індывідуальных жылых дамоў павінны таксама ўключыцца ў агульную для ўсіх нас работу і не забываць пра свае асноўныя абавязкі: утрымліваць у парадку фасады жылых і гаспадарчых пабудоў, вулічную агароджу, своечасова фарбаваць і рамантаваць іх, замяняць непрыгодныя элементы канструкцый; падтрымліваць чысціню і парадак на тэрыторыі, прылеглай да домаўладання, да восі праезджай часткі вуліцы па ўсёй даўжыні ўчастка, у тым ліку і на прысядзібнай тэрыторыі, сістэматычна абкошваць яе і ачышчаць ад смецця і будаўнічых адходаў; не дапускаць утварэння звалак бытавых і іншых адходаў, своечасова ўтылізаваць раслінныя рэшткі ў кампосныя ямы на ўласным участку; заключыць дагавор на вываз цвёрдых бытавых адходаў з аб’яднаннем камунальных службаў.

Давайце агульнымі намаганнямі зробім наш агульны дом –  Стаўбцоўшчыну – чыстым і ўтульным для працы і адпачынку!



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *