Разам з раёнкай прыходзіць і прамень дабра

Соцыум

У гарадскім аддзяленні паштовай сувязі прайшоў абласны і раённы дзень падпісчыка. Рэдакцыя «Праменя» падрыхтавала сваім падпісчыкам сувеніры і сюрпрыз у выглядзе пяці бясплатных квартальных падпісак.

З падпісчыцай Зінаідай Сурко гутарыць намеснік начальніка аддзялення сувязі Таццяна Міцкевіч

Радасныя нечаканасці былі не толькі ў падпісчыкаў. Таксама і нас чакалі прыемныя сустрэчы з даўнімі сябрамі-падпісчыкамі, якія па-ранейшаму захоўваюць вернасць «Праменю» на працягу многіх гадоў. Традыцыйна дабавіліся і новыя сябры, спадзяванні якіх рэдакцыя абавязкова пастараецца апраўдаць. Асабліва адказна гэта сёлета, у 80-годдзе «Праменя». Для нас галоўнае – несці ў дамы жыхароў раёна аб’ектыўную і рознабаковую інфармацыю, абуджаць цікавасць да спазнання роднага краю, свяціць прыгожым беларускім словам і саграваць праменем дабра і натхнення.

Падчас дня падпісчыка працавалі аператары Анастасія Арцем’ева (злева) і Наталля Кутас

На працягу акцыі падпіску на другі квартал 2019 года на раённую газету «Прамень» аформілі 34 чалавекі. Сярод іх і былі разыграны пяць бясплатных квартальных падпісак. Шчасліўчыкамі сталі на гэты раз сем’і стаўбчан: М. В. Шчарбук (вуліца Магістральная), З. М. Сурко (вуліца Свярдлова), З. В. Якімавай (завулак Сацыялістычны), Р. І. Кавецкага (вуліца 17 Верасня) і Д. А. Куліковай (вуліца Суворава). Віншуем пераможцаў, а ўсім нашым чытачам жадаем здароўя, шчасця і ўдачы!

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *