Конкурс. Дасылайце фота свайго двара

Главное Год малой родины

Фота носіць ілюстрацыйны характар

У Стоўбцах аб’яўлены агляд-конкурс на лепшае добраўпарадкаванне  тэрыторыі вакол дома.

Агляд-конкурс праводзіцца з 1 красавіка па 1 ліпеня 2019 года, да ўдзелу запрашаюцца жыльцы шматкватэрных жылых дамоў. Прадугледжаны дзве намінацыі – сярод шматкватэрных двухпавярховых жылых дамоў і шматкватэрных жылых дамоў, якія маюць тры і больш паверхі. Арганізацыя агляду-конкурсу ўскладзена на УП «Стаўбцоўскае АКС».

Крытэрыямі ацэнкі будзе служыць азеляненне і кветкавае афармленне двара, наяўнасць і стан малых архітэктурных формаў (лавак, урнаў, агароджаў і іншых дэкаратыўных элементаў), аснашчэнне і дагледжанасць дзіцячых гульнявых і спартыўных пляцовак, а таксама матэрыяльны ўклад жыльцоў у добраўпарадкаванне сваіх двароў.

Падвядзенне вынікаў агляду-конкурсу пройдзе да 15 ліпеня 2019 года ў адпаведнасці з выстаўленымі баламі. Пераможцы атрымаюць у падарунак магчымасць пазачарговага добраўпарадкавання тэрыторыі вакол свайго дома і ўстаноўкі малых архітэктурных формаў з улікам пажаданняў жыльцоў і старшых па пад’ездах.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць фота або відэа свайго двара на электронны адрас: stolbzy_oks@tut.by.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *