Круглагадовая спартакіяда працягваецца

Важное Спорт

Нагадаем, што 16 лютага 2019 года быў дадзены старт раённай круглагадовай спартакіядзе сярод працоўных калектываў Стаўбцоўскага раёна, якая праводзіцца з мэтай арганізацыі актыўнага адпачынку работнікаў, далучэння іх да масавых фізкультурна-аздараўленчых і спартыўных мерапрыемстваў, прапаганды здаровага ладу жыцця, фізічнай культуры і спорту.

16 сакавіка на базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу ў г. Стоўбцы адбыўся турнір па валейболе. Мерапрыемства сабрала аматараў данага віду спорту з пяці арганізацый горада (УП «Стаўбцоўскае АКС», Стаўбцоўскае райспажыўтаварыства, філіял «Стаўбцоўскія электрычныя сеткі» РУП «Мінскэнерга», філіял ААТ «ККХ  «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы, філіял ВУ «Стоўбцыгаз» УП «Мінскаблгаз»). У склад камандаў увайшлі прадстаўнікі розных узроставых катэгорый.

Вітаючы ўдзельнікаў спартакіяды, дырэктар фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Дзмітрый Сцепанюк адзначыў, што спорту і здароваму ладу жыцця ў раёне надаецца пільная ўвага. Штогод нашы спартсмены паказваюць дастойныя вынікі на спаборніцтвах абласнога, рэспубліканскага ўзроўняў па цяжкай і лёгкай атлетыцы, гульнявых відах спорту, асабліва па валейболе, баскетболе, міні-футболе. Дзмітрый Дзмітрыевіч выказаў надзею, што турнір па валейболе дазволіць удзельнікам у поўнай меры праявіць сваё майстэрства ў спартыўнай дысцыпліне.

Па выніках сустрэчы па валейболе трэцяе месца заняла каманда філіяла «Стаўбцоўскія электрычныя сеткі» РУП «Мінскэнерга», другое месца – каманда філіяла ААТ «ККХ  «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы, пераможцай турніру стала валейбольная каманда філіяла ВУ «Стоўбцыгаз» УП «Мінскаблгаз».

Завяршыліся спаборніцтвы, якія ўключаны ў праграму спартакіяды сярод працоўных калектываў у гэтым годзе. Наперадзе – новыя старты і новыя перамогі. А пакуль спартсмены-аматары ў бадзёрым настроі, у захапленні спартыўнай барацьбой прыступілі да працоўных будняў. Нельга сумнявацца, што далучэнне да заняткаў спортам, фізічная актыўнасць дабратворна адаб’юцца на здароўі і агульным самаадчуванні ўсіх удзельнікаў спартакіяды, дапамогуць працаваць плённа і вынікова.

Яўгенія СЛЕСАРЧЫК, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *