Вялікая размова. Пасляслоўе. Сямейнае шчасце – гэта дзеці

Афіцыйна Важное

Падчас «Вялікай размовы» Прэзідэнт адкрыта агучыў адно з асноўных пытанняў нашага грамадства – дэмаграфічнае.

Без дзяцей няма будучыні. Таму ў краіне шмат робіцца для таго, каб стымуляваць сем’і да нараджэння траіх і больш дзяцей. Ім аказваецца і фінансавая, і сацыяльная дапамога. Да Прэзідэнта падчас «Вялікай размовы» з пытаннем аб выдзяленні жылля і паляпшэнні жыллёвых умоў шматдзетным сем’ям звярнуліся жыхары Салігорска, Фаніпаля, Любанскага раёна. Гэтае ж пытанне актуальнае і хвалюючае для шматдзетных сем’яў і нашага раёна. Як тлумачыць намеснік начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Любоў Жыбуль, у райвыканкаме і сельвыканкамах стаяць на ўліку тых, хто мае патрэбу ў жыллі, 190 шматдзетных сем’яў, у тым ліку ў горадзе – 112. У 2019 годзе запланаваны ўвод у эксплуатацыю трох шматкватэрных жылых дамоў. Згодна са спісам чарговасці шматдзетным сем’ям райвыканкам прапаноўвае будаўніцтва жылля, зямельныя ўчасткі. Палепшыць жыллёвыя ўмовы можна шляхам будаўніцтва кватэры, індывідуальнага жылога памяшкання ці рэканструкцыі, а таксама шляхам пакупкі жылля з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі ў адпаведнасці з заканадаўствам. Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 240 ад 4 ліпеня 2017 года, вы можаце атрымаць ільготы, калі праводзіце рэканструкцыю ці будуеце кватэру, а пры пакупцы жылля можна кіравацца Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30.04.2002 № 555.

22 студзеня 2019 года Стаўбцоўскім райвыканкамам прынята рашэнне № 79 «О порядке выдачи направлений гражданам, состоящим на учете нуждающихся в улучшении жилищных условий», якім прадугледжана размеркаваць 45 кватэр для шматдзетных сем’яў у шматкватэрным жылым доме па г. п. № 29, вул. Ленінская, г. Стоўбцы.

Па выніках мінулага года, у нашым раёне станоўчая дэмаграфічная тэндэнцыя: нованароджаных становіцца больш. Жанчыны часта задумваюцца,  нараджаць дзіця ці не. У выніку пры праходжанні псіхалагічнай кансультацыі кожная трэцяя пацыентка прымае рашэнне захаваць дзіця. Вядзецца работа па выяўленні розных паталогій – тут таксама ёсць станоўчая дынаміка. А гэта – уклад у здароўе будучага дзіцяці.

Ствараюцца ўмовы і для якаснага адукацыйнага працэсу. Ужо рыхтуецца праектна-каштарысная дакументацыя для будаўніцтва сярэдняй школы № 4 у г. Стоўбцы.

Урад краіны ў найбліжэйшы час плануе распрацаваць дадатковыя меры, накіраваныя на павелічэнне нараджальнасці.

Нэлі АСТРЭЙКА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *