Стаўбцоўскія вучні атрымалі ўзнагароды на рэспубліканскай алімпіяде

Адукацыя Важное

У складзе каманды Мінскай вобласці пяць вучняў нашага раёна — пераможцы абласной  прадметнай алімпіяды — прынялі ўдзел у трэцім заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды. І ўсе яны вярнуліся з узнагародамі.

Дыпломы трэцяй ступені па рускай мове атрымалі: вучаніца выпускнога класа сярэдняй школы №2 г. Стоўбцы Яна Гамза (настаўнік Ж. М. Ганчар), дзесяцікласнік сярэдняй школы №3 г. Стоўбцы Дзмітрый Суднік (настаўнік Я. Б. Богуш), дзевяцікласніца гімназіі №1 г. Стоўбцы Дзіяна Валахановіч (настаўнік Г. І. Галяновіч).

Пахвальны водгук па беларускай мове і літаратуры ўручаны дзевяцікласніцы гімназіі №1 г. Стоўбцы Валерыі Бухавецкай (настаўнік Т. Л. Мароз). З заахвочвальным прызам вярнулася з алімпіяды па беларускай мове і літаратуры дзесяцікласніца Заямнаўскай сярэдняй школы Ганна Станкевіч (настаўнік А. М. Жаўнерчык).

Такая высокая адзнака ведаў нашых юных філолагаў славіць і настаўнікаў, якія прыкладваюць свае таленты для развіцця здольнасцяў вучняў і гатовы даць ім веды на паглыбленым узроўні.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *