Падлетак і закон

Важное Моладзь Стаўбцоўшчыны

З мэтай актывізацыі работы па прававой асвеце навучэнцаў, павышэння ўзроўню міжведамаснага ўзаемадзеяння па прафiлактыцы безнагляднасцi i правапарушэнняў непаўналетніх з 21 студзеня па 24 мая 2019 года ў Мінскай вобласці аб’яўлены прававы марафон «Падлетак і закон: вывучаем, ведаем, выконваем».

Вынікі данага мерапрыемства будуць падведзены ў маі 2019 года, падчас правядзення абласнога форуму дзіцячых і маладзёжных ініцыятыў «Час маладых: ад ідэй да дзеяння!».

Для гэтага ва ўстановах адукацыі Стаўбцоўскага раёна праходзяць адзіныя дні прафілактыкі, КВЗ «Восеньскі марафон», алімпіяды прававых ведаў, кіналекторыі, інфармацыйныя гадзіны, «хвілінкі бяспекі», сустрэчы з супрацоўнікамі праваахоўных органаў  і інш.

22 сакавіка 2019 года на базе сярэдняй школы № 3 г. Стоўбцы адбыўся раённы прававы турнір, у якім прынялі ўдзел 63 вучні 8-10 класаў з 19 устаноў адукацыі. Арганізатарамі раённага прававога турніру выступілі ўпраўленне па адукацыі, спорце і турызме, раённы аддзел унутраных спраў, камісія па справах непаўналетніх.

Заданні турніру складаліся з трох этапаў. У першым вучні адказвалі на пытанні, звязаныя з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, Крымінальным кодэксам Рэспублікі Беларусь і іншымі нарматыўнымі дакументамі. Заданне другога этапу – расшыфраваць абрэвіятуры (напрыклад, РАУС, ІСН, ААН, КСН, РВК). Апошняе заданне было самым цяжкім. Навучэнцам прапанавалі спраектаваць правамерныя спосабы дзеянняў у розных жыццёвых сітуацыях, даць ацэнку ўчынкам непаўналетніх.

Удзельнікі марафону крок за крокам выконвалі цікавыя і пазнавальныя заданні. У выніку перамогу атрымала каманда «Фенікс» сярэдняй школы № 2 г. Стоўбцы, другое месца заваявала каманда «Прававед» Дзераўнянскай сярэдняй школы, трэцяе месца ў каманды «Дзеці» ВПК «Залужскі дзіцячы сад – сярэдняя школа».

Пераможцам раённага прававога турніру былі ўручаны граматы і пераходны кубак ад леташніх прызёраў, навучэнцаў Заямнаўскай сярэдняй школы.

Каманды-пераможцы і члены журы прававога турніру «Падлетак і закон: вывучаем, ведаем, выконваем»

Яўгенія СЛЕСАРЧЫК, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *