Вялікая размова. Пасляслоўе

Афіцыйна

Віталій Кушнер, дырэктар ТАА «СЖК «Налібакі»:

Гэта была вельмі важная і адкрытая размова. Аграпрамысловы комплекс нашай краіны – вядучая сфера эканомікі, якая фарміруе прадуктовы рынак і забяспечвае харчовую і эканамічную бяспеку. Адна з найважнейшых стратэгічных мэт – стварэнне ўмоў для далейшага яго ўстойлівага развіцця. Яе мы паступова вырашаем. Сёння на першым плане стаіць эфектыўнасць сельскагаспадарчай вытворчасці і рост даходаў сельскіх працаўнікоў, таму пераходзім на перадавыя тэхналогіі, каб забяспечыць павелічэнне паказчыкаў, палепшыць умовы для працы людзей.

Пабудавалі новае жывёлагадоўчае памяшканне. Згодна з каштарыснай дакументацыяй, першапачатковы кошт  яго складаў 780 тысяч рублёў. Але дзякуючы таму, што будаўніцтва вялося гаспадарчым спосабам і дзяржава аказала падтрымку на закупку жалезабетонных канструкцый, нам удалося за гэтыя сродкі пабудаваць і даільную залу. Сёлета плануем дасягнуць дзевяцітысячнага рубяжу па надоях малака ад каровы.

Уладзімір Радзевіч, кіраўнік сялянскай фермерскай гаспадаркі «Сула»:

Суб’екты малога прадпрымальніцтва ў сельскай мясцовасці павінны развівацца, і трэба аказваць садзейнічанне тым, хто вырашыў заняцца гэтай нялёгкай справай. Хачу падкрэсліць, што на працягу дваццаці гадоў (а столькі існуе наша фермерская гаспадарка) у нас пастаяннае і цеснае ўзаемаразуменне з раённай уладай. Мы маем магчымасць расшыраць пасадачныя плошчы, а таксама рэалізоўваць сваю прадукцыю за мяжу – экспартуем 97 працэнтаў бульбы і зарабляем валюту. Пералічваем немалыя падаткі ў раённы бюджэт. Дзяржава аказвае нам падтрымку ў пакупцы тэхнікі ў лізінг, а таксама набыцці мінеральных угнаенняў. Белаграпрамбанк выдзяляе 3-працэнтны крэдыт, што дазваляе папаўняць абаротныя сродкі.

Гутарыла Надзея БАТАЛКА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *