На тэрыторыі сажалкі «Лясная» прайшоў суботнік

Главное Год малой родины

З 11 па 19 красавіка праходзіць акцыя “Чысты вадаём”

З берага адкрываецца прыгожы від на сажалку «Лясная»

Штогод у красавіку праводзіцца месячнік па ўборцы, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый. Работнікі арганізацый раёна наводзяць парадак на прылеглых тэрыторыях, а жыхары Стаўбцоўшчыны рупліва працуюць на сваіх падворках, калі з’яўляецца вольная хвілінка.

Падчас суботніка на тэрыторыі сажалкі «Лясная» працуе Аляксандр Комар

На тэрыторыі сажалкі “Лясная”, бліз Заямнага, якую прадпрымальнік Вячаслаў Шакаль арандуе ўжо з 2015 года, таксама актыўна вядуцца работы па ўборцы зямельнага ўчастка і вадаёмаў. Жадаючых палавіць рыбу тут дастаткова круглы год, таму сезонныя работы па добраўпарадкаванні – традыцыйная справа. На сажалцы “Лясная” пастаянна працуе адзін чалавек, але для аб’ёмных работ прыцягваюцца і іншыя працаўнікі  ПУП “СлаўАўтаЛюкс”. Так, на мінулым тыдні быў арганізаваны калектыўны суботнік, падчас якога ўсе добрасумленна папрацавалі.

Аляксандр Ждановіч, майстар вытворчага навучання ПУП «СлаўАўтаЛюкс»

Сажалка “Лясная” выкарыстоўваецца для рэкрэацыйных мэт, таму вялікая ўвага надаецца ўборцы вадаёмаў. Калісьці на гэтай тэрыторыі было возера, але ў запушчаным стане: зарасло чаротам і інш. Але як толькі тэрыторыя трапіла ў гаспадарскія рукі Вячаслава Шакаля, то адразу пачала набываць новы выгляд. Спачатку рупліва пачысцілі возера, зрабілі пераліў і напоўнілі вадой, тым самым рэанімаваўшы вадаём і даўшы яму новае жыццё. Пасля праклалі трубу з вялікага возера ў маленькае, а з яго – у ручай, які ўпадае ў раку Нёман. У выніку гэтага вада пастаянна абнаўляецца. Такія добрыя ўмовы спрыяюць размнажэнню розных відаў рыбы: шчупакоў, акунёў, лінёў, карасёў. Таксама на тэрыторыі сажалкі жывуць лебедзі, качкі, бабры, кот, сабака, знаходзяцца пяць шпакоўняў і гняздо для бусла.

Адпачыць пасля рыбалкі тут таксама ёсць дзе. На тэрыторыі сажалкі “Лясная” размешчаны рыбацкая хатка з пяццю спальнымі месцамі, тры альтанкі, прасторная тэраса, кухня, калодзеж, чатыры мангалы, арэлі, абсталявана дзяцічая пляцоўка і зроблена хатка на дрэве. У планах прадпрымальніка – зрабіць паркоўку.

Ксенія РУБІН, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *