Стаўбцоўскія вакалісты сярод пераможцаў

Культура

Фота носіць ілюстрацыйны характар

Юных спевакоў паклікаў І Адкрыты конкурс  фестываль вакальнага мастацтва «Натхненне роднага краю». Ён адбыўся ў Старабарысаўскай дзіцячай школе мастацтваў. Актыўны ўдзел у ім прынялі выхаванцы Шашкоўскай дзіцячай школы мастацтваў і Рубяжэвіцкай сярэдняй школы.

Старшынёй журы быў запрошаны Міхаіл Дрынеўскі, прафесар, мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г. І. Цітовіча, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларускай ССР. Членамі журы былі Вячаслаў Ларын, магістр мастацтвазнаўства, лаўрэат міжнародных конкурсаў, старшыня цыклавой камісіі «Дырыжыраванне» Мінскага дзяржаўнага каледжа ім. М. К. Агінскага, мастацкі кіраўнік хору Breis, настаўнік кафедры харавога дырыжыравання Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, і Дзмітрый Сушко, кампазітар, аранжыроўшчык, член Беларускага саюза музычных дзеячаў, загадчык аддзела Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці.

У старэйшай групе лаўрэатам І ступені стала Ангеліна Прычынец, а ў малодшай групе лаўрэатам ІІІ ступені – Хрысціна Халюта. Дыпламантамі ІІ ступені прызнаны Алеся Калкоўская і Наталля Дзеркачова.  Дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджаны дзіцячы вакальны ансамбль «Капель».  У сярэдняй групе дыплом ІІ ступені атрымала Вікторыя Літвінчык.  А спявачкі Алёна Калкоўская, Таццяна Губар, Ганна Цімашэнка, Таццяна Рамэйка атрымалі дыпломы за паспяховае выступленне на конкурсе. Лаўрэатаў і дыпламантаў падрыхтавалі Н. А. Лабоцкая і М. В. Сержан, настаўнікі Шашкоўскай дзіцячай школы мастацтваў, і Р. Т. Дубінец, настаўніца Рубяжэвіцкай  сярэдняй школы.

Навучэнцы Шашкоўскай дзіцячай школы мастацтваў прымалі таксама ўдзел у ІІ Адкрытым фестывалі-конкурсе юных выканаўцаў эстраднай песні MusicBOARD, які адбыўся ў горадзе Дзяржынску. У гарадскі Дом культуры з’ехаліся юныя выканаўцы з Барысава, Маладзечна, Мар’інай Горкі. Старшынёй журы была спявачка Анастасія Ціхановіч. Нашы вучні выступілі вельмі добра. Другое месца ў малодшай групе прысуджана Хрысціне Халюта. Дыпломамі конкурсу ўзнагароджаны Таццяна Губар, вакальны дзіцячы ансамбль «Капель» у складзе Ганны Цімашэнка, Алесі і Алёны Калкоўскіх.

Настаўнікі і вучні дзякуюць аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама за выдзелены транспарт.

Надзея ЛАБОЦКАЯ, настаўніца Шашкоўскай дзіцячай школы мастацтваў



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *