Вясна прыходзіць радасцю

Год малой родины

Фота носіць ілюстрацыйны характар

У складзе вёскі Белькаўшчына ў Мікалаеўшчынскім сельсавеце ёсць населены пункт – былая Гарабурдаўшчына, яна знаходзіцца наводшыбе. Многія гады існавала зацяжная праблема: дарога была настолькі  недаступная, што даводзілася спыняць машыну і ісці пешшу. А калі, напрыклад, прыезд хуткай дапамогі?

Я часта бываю ў Белькаўшчыне, маю клопат пра сваю матулю, якая ўжо ў шаноўным узросце, таму гэтай праблемай пранікнулася, сама яе адчула.

І вось напрадвесні ўсё памянялася. Дарогу цяпер не пазнаць: яна роўная, гладкая. Ад імя ўсіх жыхароў вёскі ў мяне ёсць абавязак падзякаваць тым, хто так паклапаціўся пра мясцовых людзей. Адразу было тэлефанаванне з нашай вялікай просьбай да старшыні раённага Савета дэпутатаў Сяргея Шэсцеля. Сяргей Яўгеньевіч звязаўся з мясцовымі кіраўнікамі. Старшыня Мікалаеўшчынскага сельвыканкама Аляксандр Карнічэнка заручыўся падтрымкай мясцовага сельгаставарыства. Старшыня ААТ «Радзіма Якуба Коласа» Дзяніс Дзішук арганізаваў тэхніку, была праведзена вялікая работа па падсыпцы дарогі гравіем, грэйдзіраванні. Такі значны аб’ём работ быў выкананы за сродкі таварыства. Гэта знак таго, што Дзяніс Ігаравіч з вялікім клопатам і сардэчнасцю аднёсся да пажылых людзей, большасць з якіх некалі працавалі ў мясцовым калгасе.

Гледзячы на такую выдатную дарогу, якая атрымалася пасля рамонту, цяжка паверыць, што яшчэ нядаўна тут былі выбоіны, лужыны, гразь. Людзям – радасць, і да ўлад павага з вялікай удзячнасцю.

Наталля ЯРАШЭВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *