Лідзіруе МТФ «Зарэчча»

Важное Сельская гаспадарка

У спаборніцтве сярод малочнатаварных фермаў раёна новы лідар – калектыў МТФ «Зарэчча» ААТ «Каганец» (брыгадзір Галіна Каробка).

Старанныя жывёлаводы здолелі сёлета істотна прыбавіць ў вытворчасці малака, надаілі ў сярэднім ад кожнай каровы 2406 кілаграмаў – гэта важкая заяўка пакарыць  дзесяцітысячны рубеж. Другое і трэцяе месцы дзеляць працаўнікі МТФ «Залужжа» ААТ «Агранёманскі» і «Целяхі» ТАА «СЖК «Налібакі», яны маюць аднолькавы вынік – 2374 кілаграмы малака. Налібаччане нарошчваюць вытворчасць: на чацвёртай, шостай і сёмай пазіцыях калектывы МТФ «Цэнтр», «Церабейнае» і «Пруды» ТАА «СЖК «Налібакі» з паказчыкамі 2242, 2188 і 2172 кілаграмы. Жывёлаводы МТФ «Пагарэлае» і «Жыгалкі» ААТ «Радзіма Якуба Коласа» крыху здалі пазіцыі і знаходзяцца цяпер на пятым і восьмым месцах з вынікамі 2229 і 2133 кілаграмы. Дзявятую пазіцыю не саступаюць жывёлаводы МТФ «Ячонка» ААТ «Каганец», якія працуюць стабільна і маюць паказчык 2105 кілаграмаў малака ад каровы. Працаўнікі МТК «Вялікі Двор» аднайменнага таварыства захоўваюць дзясятае месца з вынікам 2020 кілаграмаў. З адзінаццатай па пятнаццатую прыступкі размясціліся МТФ  «Казейкі» ААТ «Агранёманскі», МТФ «Засулле» ААТ «Каганец», МТФ «Шахноўшчына» ААТ «Радзіма Якуба Коласа», МТФ «Стары Свержань» ААТ «Агранёманскі», МТФ «Мархачоўшчына № 2» ААТ «Вішнявецкі-агра», дзе надоена адпаведна 2016, 1981, 1923, 1815 і 1807 кілаграмаў малака.

Рэкордны паказчык

З пачатку года па надоях малака ад каровы ў раённым спаборніцтве сярод аператараў машыннага даення па-ранейшаму першае месца ўтрымлівае Аксана Маліноўская з ААТ «Каганец», якая дасягнула рэкорднага паказчыка: надаіла ад кожнай каровы сваёй групы 2982 кілаграмы малака. Другі паказчык, 2630 кілаграмаў, у Наталлі Лапкоўскай з ТАА «СЖК «Налібакі». Святлана Гаркач з ААТ «Каганец» застаецца ў прызавой тройцы – надаіла 2576 кілаграмаў. Чацвёртае месца не саступае Алена Гаптар з ТАА «СЖК «Налібакі», якая мае вынік 2551 кілаграм. На пятую прыступку перамясцілася Людміла Зянько з ААТ «Агранёманскі» з вынікам 2504 кілаграмы малака. На шостым і сёмым месцах налібаччанкі Ганна Саланкевіч і Алеся Дубіцкая з паказчыкамі 2439 і 2408 кілаграмаў. Зноў у дзясятцы лепшых Таццяна Чэмка з ААТ «Каганец», якая надаіла 2376 кілаграмаў і замацавалася на восьмай прыступцы. Не намнога адстала агранёманская руплівіца Алена Лагаева, з вынікам 2374 кілаграмы – яна заняла дзявятую прыступку. На дзясятай пазіцыі Любоў Клепчукова з ААТ «Каганец» з паказчыкам 2368 кілаграмаў.

На адзінаццатым і дванаццатым месцах Кацярына Навуменка і Вікторыя Мамонька з ААТ «Радзіма Якуба Коласа», іх вынікі – 2361 і 2357 кілаграмаў. На трынаццатым – Галіна Чыжэўская з ТАА «СЖК»Налібакі» з паказчыкам 2341 кілаграм, на чатырнаццатым і пятнаццатым – Алеся Пярмінава і Алена (Уладзіміраўна) Рубін з ААТ «Каганец» – надаілі 2337 і 2317 кілаграмаў малака.

Надзея БАТАЛКА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *