Святлана Фядзюшкіна ўжо каля дваццаці гадоў працуе на МТФ «Цэнтр-Ніўнае» ААТ «Дзераўное»

Главное Сельская гаспадарка

Святлана Фядзюшкіна працуе аператарам машыннага даення на МТФ «Цэнтр-Ніўнае» ААТ «Дзераўное». Вопыту ў гэтай прафесіі Святлане Іванаўне не займаць, бо каля дваццаці гадоў жанчына доіць кароў. Сумленная і ўвішная, яна заўсёды прыкладае старанні, каб паказчыкі яе працы павялічваліся і прадукцыя была больш якаснай. Сёлета ў рамках прафсаюзнай акцыі «Наш жывёлавод» Святлана Фядзюшкіна была адзначана за рупнасць і добрасумленныя адносіны да работы падзячным пісьмом райвыканкама, райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і падарункам.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *