Кітай стаў бліжэй

Важное Эканомiка

ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат» прыняў удзел у Днях Мінскай вобласці ў г. Чунцын Кітайскай Народнай Рэспублікі.

Дэлегацыя Мінскай вобласці ў кітайскім Чунцыне

Напрыканцы сакавіка пры падтрымцы Мінскага абласнога выканаўчага камітэта і пасольства Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы быў арганізаваны бізнес-форум «Мінская вобласць – г. Чунцын», у рабоце якога прынялі ўдзел 14 кампаній Мінскай вобласці і больш за 200 кампаній з г. Чунцын. Стаўбцоўскія мясаперапрацоўшчыкі таксама прадставілі сваю прадукцыю. Акрамя таго, як адзначылі галоўны інжынер Віктар Сергеевіч і  начальнік аддзела збыту і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Анастасія Бурдукевіч, паміж ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат» і Чунцынскай сельскагаспадарчай інвестыцыйна-гандлёвай кампаніяй падпісана пагадненне аб намерах у абласцях гандлю і інвестыцый. Таксама былі праведзены перамовы з гандлёвымі прадпрыемствамі адносна паставак мясапрадукцыі ў г. Чунцын. У гэтым напрамку вядзецца цесная  ўзаемная работа.

Прэзентуе Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат Анастасія Бурдукевіч

Дэлегацыя Мінскай вобласці акрамя ўдзелу ў бізнес-форуме наведала шэраг гандлёвых прадпрыемстваў г. Чунцын, у тым ліку прадпрыемства па перапрацоўцы малака і вытворчасці малочнай прадукцыі «Цянь Оу», прыняла ўдзел у адкрыцці ТАА «Вялес-Міт Кітай».

Мясакансервавы камбінат працуе як над расшырэннем рынкаў збыту, так і над павышэннем якасці прадукцыі, абнаўленнем яе асартыментнага саставу. Высокую ацэнку ўжо далі перапрацоўшчыкам расійскія партнёры, партнёры з Казахстана і, безумоўна, беларускія спажыўцы.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *