Сёння ў католікаў Вялікдзень! Са святам!

Соцыум

ХРЫСТУС УВАСКРОС!

САПРАЎДЫ УВАСКРОС!

Сваё віншаванне скіроўваю да ўсіх жыхароў Стаўбцоўшчыны як каталіцкага, так і праваслаўнага веравызнання.

Для кожнага хрысціяніна прывітальныя словы «Хрыстус Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!» асаблівыя тым, што гэта галоўная праўда нашай веры. Святы Павел кажа: «Калі Хрыстус не ўваскрос, то марнае і прапаведаванне нашае, і вера ваша марная…» (1 Кар 15,14-17).

Жадаю кожнаму хрысціяніну з радасцю прыняць у сваё сэрца гэтую таямніцу і вызваліцца ад усякіх уздзеянняў злога духа.

Пробашч рымска-каталіцкай парафіі святога Казіміра ў Стоўбцах, ксёндз дэкан Ігар ЛАШУК

 

Паважаныя жыхары Стаўбцоўшчыны!

Прыміце шчырыя  віншаванні з нагоды Уваскрасення Хрыстовага.

Гэтае вялікае свята збліжае і аб’ядноўвае сем’і ў імкненні духоўнага абнаўлення, у жаданні дзяліцца цяплом, павагай і міласэрнасцю.

Няхай свята дапаможа абнаўленню вашых духоўных сіл, паслужыць адраджэнню лепшых чалавечых якасцяў. Няхай паразуменне і згода пануюць у вашых сем’ях, а святло і любоў напаўняюць сэрцы.

Моцнага здароўя, шчасця, працоўных поспехаў, святочнага настрою, веры ў тое, што самыя запаветныя мары і жаданні збудуцца.

Раённы выканаўчы камітэт Раённы Савет дэпутатаў

 

Паважаныя вернікі каталіцкай канфесіі!

Сардэчна віншую вас са светлым і радасным святам – Вялікаднем.

Вялікдзень – духоўная крыніца, якая сагравае нашы сэрцы цяплом і любоўю. З гэтым святам у нашы дамы прыходзяць утульнасць, спакой, міласэрнасць, узаемапавага.

Жадаю вам і вашым блізкім добрага здароўя, шчасця, радасці, спакою, ладу ў сем’ях. Няхай святло і цяпло людской дабрыні саграваюць вас. Поспехаў вам ва ўсіх пачынаннях, міру і дабрабыту. Са святам!

З павагай Мікалай РАДАМАН, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

 

Паважаныя католікі Стаўбцоўшчыны!

Віншую вас з Уваскрасеннем Хрыстовым – святам, якое ў нашай беларускай мове мае назву Вялікдзень. Гэты дзень па спрадвечнай традыцыі вернікі прысвячалі наведванню храма, сустрэчы  родных і блізкіх людзей, бо Вялікдзень – адно з найгалоўнейшых святаў усіх хрысціян.

Я жадаю вам у гэты дзень толькі добрых эмоцый, выдатнага настрою, аптымізму.

Няхай у кожным доме трывала паселіцца сапраўдны дух гэтага свята – дабрыня, узаемная любоў, лад і згода!

Алена Анісім, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь                 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *