Покліч малой радзімы

Главное Год малой родины

Красавік нарэшце ўпэўнена аздобіў прыволле сонечным цяплом, прыбавіўшы жыхарам Стаўбцоўшчыны жадання навесці парадак і чысціню ў дамах, дварах, на прысядзібных участках, на вуліцах. З дзейсным водгукам дабрыні і любові да роднай старонкі прайшоў у нашай прынёманскай старонцы рэспубліканскі суботнік.

Асаблівая ўвага была ўдзелена навядзенню парадка ў парках і скверах—месцах , дзе пахаваны воіны і партызаны –-змагары Вялікай Айчыннай вайны. Даволі ажыўлена было ля помніка бліз школы і медыцынскага ўчастка ў Засуллі. Акрамя пяцідзесяці школьнікаў з гаспадарчымі прыладамі прыйшлі сюды прыдаць памятнаму месцу чысціні многія бацькі. Нельга было не заўважыць на майках многіх старшакласнікаў надпісы “Добрае сэрца”—прыналежнасць да валанцёрскага руху.

Добра працуецца на радзіме Валянціну Татарыцкаму (справа) і яго калегу Аляксандру Карповічу; увіхаюцца школьнікі –-валанцёры;паднаўленне тэрыторыі вакол помніка

Работу мясцовай талакі па-гаспадарску каардынаваў старшыня Рубяжэвіцкага сельвыканкама Павел Карніцкі. Напярэдадні тут з шэфскай падтрымкай кіраўніцтва ААТ ”Каганец”і дзякуючы добрай рабочай рухавасці прараба кааператыва Аляксандра Клімовіча ўстаноўлены дэкаратыўны бетонны плот, пляцоўка вакол стэлы выкладзена новай пліткай, падрамантаваны і сам помнік, на якім на вякі выбіты імёны 82 землякоў-ураджэнцаў навакольных вёсак і хутарскіх сядзіб.

Чым бліжэй час святкавання 75-й гадавіны Перамогі— пачуцці многіх дапаўняе жаданне наведаць сваю малую радзіму, пакінуць там у веснавую пару адметны працоўны след.

Прыехаў суботнім ранкам да землякоў з кагортай супрацоўнікаў аздобіць прыпомнікавую тэрыторыю ля помніка вечназялёнымі туямі старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь Валянцін Татарыцкі. Ахвотна падтрымалі сваіх мінскіх калег работнікі Баранавіцкага цэнтра стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі на чале з Аляксандрам Карповічам. Нельга не дасведчыць , што напярэдадні суботніка работнікамі Дзяржстандарту за ваколіцай Зарэчча пасаджаны амаль гектарны бярозавы гай. Можа камусьці з іх праз гады захочацца вярнуцца сюды ў летнюю пару за падбярозавікамі , добрымі ўспамінамі і адпачынкам на малой радзіме.

Васіль ЗЯНЬКО



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *