З 24 па 26 красавіка ў Стаўбцоўскім раёне праходзяць раённыя вучэнні

Ахова правапарадку Главное

З 24 па 26 красавіка ў Стаўбцоўскім раёне праходзяць комплексныя раённыя вучэнні па абароне насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару і грамадзянскай абароне. Удзел у вучэннях прымае кіраўніцтва Мінскага абласнога ўпраўлення МНС на чале з Сяргеем Лапановічам, а таксама прадстаўнікі абласных ведамстваў і арганізацый. Адкрыў іх старшыня райвыканкама Дзяніс Колясень.
У першы дзень вучэнняў паступілі розныя практычныя ўводныя, у тым ліку: ліквідацыя затору на дарозе і аказанне дапамогі пацярпелым у сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор’я і падзеннем дрэва; работа зборна-эвакуацыйнага пункту і часовае размяшчэнне насельніцтва з-за пагаршэння паводкавай абстаноўкі; экстранная арганізацыя рабочага месца дыспетчара цэнтра аператыўнага кіравання раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях па прычыне правядзення земляных работ і абрыву ўсіх ліній сувязі; выяўленне ў зале чакання аўтастанцыі Стоўбцы невядомай скрыні са знакам іанізуючага выпраменьвання.
Прадпрыемствамі і ўстановамі, органамі мясцовай улады, у тым ліку раённай камісіяй па надзвычайных сітуацыях, адпрацоўваўся алгарытм дзеянняў і пытанні ўзаемадзеяння ў кожнай канкрэтнай сітуацыі. Канчатковыя вынікі будуць падведзены па заканчэнні вучэнняў.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *