Брэнды для расійскага рынку

Нумары Сувязі

З кожным годам мацнеюць эканамічныя сувязі паміж прадпрыемствамі Стаўбцоўшчыны і расійскімі спажыўцамі.

На расійскі рынак стаўбчане адгружаюць самую розную прадукцыю, якая знаходзіць трывалы збыт, а некаторая паспела заваяваць папулярнасць і нават стала брэндавай. Гэта тлумачыцца, у першую чаргу, яе высокай якасцю, граматна праведзенай з боку нашых вытворцаў маркетынгавай палітыкай, цэнавай і іншай прывабнасцю.

Як адзначылі ў аддзеле эканомікі райвыканкама, па выніках работы за 2013 год аб’ёмамі экспарту ў Расійскую Федэрацыю вылучаецца філіял «Стоўбцы» ААТ «Мінскі мясакамбінат». Стаўбцоўскія перапрацоўшчыкі традыцыйна адгружаюць расіянам мяса на касці. За мінулы год ажыццёўлены пастаўкі на 51489,1 тысячы долараў ЗША, што складае ўзровень 2012 года – 119 працэнтаў.

Прыкладна такім жа ростам леташніх экспартных расійскіх паставак – больш чым на 20 працэнтаў – можа пахваліцца прыватная кампанія «Фрэор Рэфрыгерайшн», вядомы пастаўшчык халадзільных вітрын і іншага аналагічнага абсталявання не толькі на расійскі рынак, а і на іншыя замежныя. У жорсткай канкурэнтнай барацьбе, у тым ліку і з расійскімі вытворцамі, працягвае стабільна трымаць марку сваіх кампрэсарных станцый філіял ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы.        

Фактычна новымі партнёрамі для нашых суседзяў сталі прыватныя прадпрыемствы «Белсервисснаб» (адгружае мэблю, вырабы з дрэва і іншае) і  «Мясапрадукт». Пачатак нядрэнны: вытворцамі рэалізавана прадукцыі (адпаведна) на 9695,9 тысячы  і 3219,6 тысячы долараў ЗША.

Не губляюць сувязі з расійскімі партнёрамі такія прыватныя кампаніі як «Агракамбінат «Колас» і «Нёман» (выпускае бітумныя масцікі).

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *