Спаборнічаюць энергетыкі

Важное Эканомiка

Каманда, якая прадстаўляе Стаўбцоўскія электрасеткі

На гэтым тыдні на вучэбна-трэніровачным палігоне філіяла «Стаўбцоўскія электрасеткі» РУП «Мінскэнерга» прайшлі абласныя спаборніцтвы на званне «Лепшы ў прафесіі».

На працягу трох дзён спаборнічалі брыгады па рамонце і абслугоўванні размеркавальных электрычных сетак 0,4-10 кВ, якія прадстаўлялі Мінскія кабельныя сеткі, Барысаўскія, Мінскія, Маладзечанскія, Стаўбцоўскія і Слуцкія электрычныя сеткі. Менавіта камандзе са Слуцка, леташняй пераможцы, выпаў гонар узняць Дзяржаўны сцяг перад пачаткам спаборніцтваў.

Падчас адкрыцця спаборніцтваў выступае намеснік галоўнага інжынера РУП «Мінскэнерга» Валерый Шышло

Свае навыкі і ўменні энергетыкі дэманстравалі на тэарэтычным і практычных этапах. Сярод апошніх – вызваленне пацярпелага (манекена) ад дзеяння электрычнага току на жалезабетоннай апоры і аказанне яму даўрачэбнай дапамогі, падключэнне трохфазнага адгалінавання да ўводу ў жылы дом, тэхнічнае абслугоўванне раз’яднальніка на апоры ВЛ-10 кВ з прымяненнем грузападымальнага механізма, замена дэфектнага прахаднога ізалятара 10 кВ на КТП 10/0,4 кВ, тушэнне пажару на падстанцыі.

– Задача спаборніцтваў – гэта не толькі выбраць лепшых у прафесіі. Яны даюць магчымасць сустрэцца і пазнаёміцца, абмеркаваць рабочыя моманты і абмяняцца вопытам, – зазначыў у прывітальным слове галоўны суддзя спаборніцтваў, намеснік галоўнага інжынера РУП «Мінскэнерга» Валерый Шышло.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *