Аб ільготах па жыллёвых аблігацыях

Грамадства Нумары

У рэдакцыю патэлефанавала Наталля Грамыка з просьбай расказаць, як прадастаўляецца льгота па падаходным падатку пры выкарыстанні жыллёвых аблігацый на будаўніцтва дома?

На гэтае пытанне мы папрасілі даць адказ начальніка аддзела падаткаабкладання фізічных асоб інспекцыі па падатках і зборах па Стаўбцоўскім раёне Наталлю Ярашэвіч.

– Так, у Беларусі пашыраны льготы па падаходным падатку пры будаўніцтве жылля. Адпаведныя змяненні ўнесены ў Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь. Цяпер у грамадзян ёсць магчымасць аплачваць буданіцтва жылля шляхам набыцця жыллёвых аблігацый. З 1 студзеня 2014 года для мэт падаткаабкладання падаходным падаткам з фізічных асоб расходы на набыццё жыллёвых аблігацый прыраўніваюцца да расходаў на будаўніцтва кватэры. Такім чынам, пашырана льгота, якая прадастаўляецца ў выглядзе маёмаснага падатковага выліку грамадзянам, што стаяць на ўліку на паляпшэнне жыллёвых умоў і будуюць жыллё. Калі раней такі вылік ажыццяўляўся ў памеры намінальнага кошту жыллёвых аблігацый, то з 1 студзеня 2014 года ён будзе праводзіцца ў памеры фактычных расходаў на іх набыццё. Гэтая норма будзе дзейнічаць у адносінах да даходаў, атрыманых пачынаючы з 1 студзеня 2014 года. Пры гэтым маёмасны падатковы вылік можа ажыццяўляцца з дня фактычнага набыцця грамадзянінам жыллёвых аблігацый, нават калі будаўніцтва яшчэ не завершана ці кватэра не атрымана ім па акце прыёмкі-перадачы, падпісаным з эмітэнтам жыллёвых аблігацый. Для атрымання маёмаснага падатковага выліку плацельшчык і члены яго сям’і дадаткова павінны прадаставіць падатковаму органу копіі дагавора, якія прадугледжваюць будаўніцтва жылога памяшкання для ўладальніка жыллёвых аблігацый, а таксама дакументы, што пацвярджаюць фактычныя расходы на іх набыццё.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *