«Планета здароўя» адчыніла дзверы для стаўбчан

Главное Медыцына

На мінулым тыдні «Планета здароўя» – адна з сеткавых аптэк ЗТАА «Інтэрфармакс» – адчыніла свае дзверы для стаўбчан у магазіне «Дабраном» па вуліцы Міру, 15, у Стоўбцах. У аптэцы прадстаўлены шырокі выбар лекавых сродкаў, БАДаў, вырабаў медыцынскага прызначэння, дэрмакасметыкі, оптыкі, сродкаў гігіены. Акрамя таго, «Планета здароўя» прапануе пакупнікам шэраг прывілей. Пры пакупцы тавару на суму 15 рублёў і больш кожнаму выдаецца купон на 10-працэнтную скідку пры другой пакупцы (акцыя дзейнічае да 17.07.2019). А калі зрабіць пакупку на суму 20 рублёў і больш, то можна атрымаць дысконтную картку ў падарунак. Для сацыяльна неабароненай катэгорыі грамадзян дзейнічаюць скідкі: да 5 % – на лекавыя сродкі і БАДы вытворчасці Рэспублікі Беларусь і да 2 % – на лекавыя сродкі і БАДы імпартнай вытворчасці, вырабы медыцынскага прызначэння, медыцынскую тэхніку, касметычныя сродкі. Акрамя таго, у аптэцы ёсць спецыяльная вітрына з таварам, на які дзейнічае скідка. У новай аптэцы працуюць вопытныя фармацэўты-рэцэптары: Ларыса Бельская і Лілія Семянкевіч. Загадчыца стаўбцоўскай аптэкі «Планета здароўя» – Святлана Альхіменка.

Фармацэўты-рэцэптары Ларыса Бельская і Лілія Семянкевіч, загадчыца аптэкі Святлана Альхіменка

Ксенія РУБІН, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *