Слова Божае – слова чыстае

Адукацыя Нумары

У нашай школе ў рамках Тыдня праваслаўнай кнігі прайшла сустрэча з настаяцелем храма свяціцеля Мікалая Цудатворцы вёскі Мікалаеўшчына пратаіерэем Васілём Калядой. Бацюшка прынёс з сабою шмат духоўнай літаратуры, якая аздобіла выстаўку    «Слова Божае – слова чыстае».

За круглым сталом, за якім сабраліся вучні і педагогі, размова ішла аб праваслаўнай кнізе і яе ролі ў жыцці сучаснага чалавека. Праваслаўная кніга – кніга асаблівая, яна, так бы мовіць, з добрым характарам, здольная адкрыць нам таямніцы жыццёвай філасофіі і навучыць чуласці, міласэрнасці, любові да бліжніх і сваёй краіны. Яе сутнасць – дасягненне душэўнага спакою, міру ў душы чалавека і яго доме.

Высокі і чысты змест гэтай сустрэчы дапоўніла літаратурная кампазіцыя «На шляху да пазнання Бога…» Школа наша невялікая, у ёй 84 вучні, таму рыхтавалі выступленне вучні з шостага па дзясяты клас. Ва ўсіх класах прайшлі адкрытыя класныя гадзіны на тэму духоўнасці. Спадзяемся, што хвалюючае і пракаветнае слова Божае дапаможа ўсім нам у нялёгкай штодзённай працы над сваёй душой, у духоўным развіцці і змяненні.  

Ірына ВАНАГЕЛЬ, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Любкаўшчынскай сярэдняй школы 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *