Паслужаць і Еўрапейскім гульням

Афіцыйна Важное

Ідзе пасяджэнне прызыўной камісіі

У райваенкамаце гэтай веснавой парой прыкметнае ажыўленне. Пачаўся вясенні прызыў на тэрміновую ваенную службу.

Сёлета на пасяджэнні прызыўной камісіі першымі разглядаюць асабістыя справы прызыўнікоў, якія ідуць служыць ва ўнутраныя войскі. Іх адпраўка намечана раней звычайных тэрмінаў – ужо 3 мая. Плануецца, што хлопцы будуць прымаць удзел у забеспячэнні правапарадку падчас ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года (яны пройдуць у Мінску 21–30 чэрвеня), таму некалькі дадатковых тыдняў прыдадуцца для таго, каб прайсці навучанне, прыняць прысягу і да т. п.

У складзе прызыўной камісіі працуюць намеснік старшыні райвыканкама Жанна Лысая (старшыня камісіі), раённы ваенны камісар Аляксей Дзядкоў, намеснік начальніка райаддзела міліцыі Уладзімір Кудрэвіч, намеснік галоўнага ўрача цэнтральнай раённай бальніцы Часлава Уласік, начальнік групы прызыву райваенкамата Аляксей Луцэвіч. Яны цікавяцца настроем прызыўнікоў, іх дамашняй абстаноўкай. Для службы ва ўнутраных войсках адабраны фізічна моцныя і псіхалагічна вытрыманыя маладыя людзі.

– Вясенні прызыў – 2019 праходзіць на Стаўбцоўшчыне на належным узроўні. Прызнаны годнымі да тэрміновай ваеннай службы 18 чалавек. У перыяд з 15 па 27 мая гэтыя маладыя людзі папоўняць сілы спецыяльных аперацый, сухапутныя войскі, вучэбныя воінскія часці нашай рэспублікі, – адзначае Аляксей Луцэвіч.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *