Пра таямніцы і стаўбцоўскае яўрэйства

Соцыум

Экскурсію па Стоўбцах праводзіць Людміла Назаранка

Стоўбцы трэці год запар бяруць удзел у фэсце экскурсаводаў, праграма якога ўключае сотні экскурсій па ўсёй Беларусі.

З запрашэннем на экскурсіі па Стоўбцах 13 і 14 красавіка звярнулася да стаўбчан і гасцей горада раённая арганізацыя Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Экскурсаводамі выступілі на добраахвотных пачатках члены гэтай арганізацыі, карэнныя стаўбчане і краязнаўцы Людміла Назаранка і Канстанцін Нашчынец, якія на гэты раз знаёмілі з гісторыяй стаўбцоўскага яўрэйства і святыняў Стоўбцаў, таямніцамі помнікаў барока XVII стагоддзя і класіцызму XIX стагоддзя.

Падарожжы пачаліся з гістарычнага цэнтра – ранейшай Рынкавай плошчы (цяпер – плошчы Леніна). Нягледзячы на халаднаватае красавіцкае надвор’е, яны сабралі нямала зацікаўленых, улюбёных у родны горад людзей. Кожны мог задаць дасведчаным экскурсаводам сваё пытанне і пачуць цікавыя звесткі, якія атрыманы ў старэйшых жыхароў Стоўбцаў і адшуканы ў архіўных матэрыялах, параўнаць горад на старых фотаздымках з цяперашнім. Ініцыятыўным экскурсаводам за гэта падзвіжніцтва – вялікая ўдзячнасць і пажаданні здароўя, натхнення на новыя пошукі.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *