Сельскі час

Нумары Сельская гаспадарка

РАБОТЫ ВЯДУЦЦА  КОМПЛЕКСНА

На 31 сакавіка ў сельгаставарыствах раёна было засеяна раннімі яравымі збожжавымі 11349 гектараў плошчаў, што склала 29 працэнтаў да плана. У лідарах хлебаробы ААТ «Каганец», дзе пасеяна 70 працэнтаў  –  звыш 400 гектараў. На другім месцы працаўнікі ААТ «Агранёманскі», яравыя размясціліся тут амаль на палове адведзеных плошчаў. На трэцім – ААТ «Рубяжэвічы».

На падрыхтоўцы глебы вылучаюцца механізатары ААТ «Дзераўное», «Каганец» і ПДСУП «Профі-Аграцэнтр». Хутчэйшымі тэмпамі вядуць пратручванне насення работнікі ПДСУП «Профі-Аграцэнтр», «Вялікі Двор» і «Агранёманскі».

Падкормку азімых збожжавых завяршылі дзесяць гаспадарак. Даную тэхналагічную аперацыю на азімым рапсе выканалі ўсе, акрамя ААТ АБФ «ПМК-74 – Налібакі» і ААТ «Вішнявецкі». Гэтыя дзве гаспадаркі яшчэ да канца не падкармілі і азімыя збожжавыя. Прыступілі да хімпраполкі азімых збожжавых  у ААТ «Дзераўное», «Рочавічы» і «Радзіма Якуба Коласа». Па раёне пасеяна звыш 950 гектараў шматгадовых траў. Справіліся з гэтай работай у ААТ «Агранёманскі» і «Радзіма Дзяржынскага».  У сельгаставарыствах пад яравую сяўбу ўнесена каля 282 тысяч тон арганічных угнаенняў, што складае 62 працэнты да нарыхтаванага. У лідарах ААТ «Вялікі Двор», «Жацерава», «Каганец» і ПДСУП «Профі-Аграцэнтр», дзе ўнесена ў глебу ўся нарыхтаваная арганіка.

 

СТАРАЮЦЦА ШЭФЫ

У дзесяць сельгаставарыстваў раёна на перыяд пасяўной кампаніі, згодна з адпаведным распараджэннем райвыканкама, камандзіраваны 41 работнік з пятнаццаці прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў горада і раёна. Усе яны маюць пасведчанні трактарыстаў-машыністаў і, як і ў мінулыя гады, акажуць дапамогу сяльчанам у своечасовым правядзенні пасяўной кампаніі. Дарэчы, ДДЛГУ  «Стаўбцоўскі доследны лясгас» накіроўвае ў гаспадаркі сем чалавек, філіял РУП «Мінскэнерга» Стаўбцоўскія электрычныя сеткі», ААТ ТБЗ «Нёман» і  ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» – па чатыры, ДУП «Стаўбцоўскае ПМС», філіял КУП «Мінскаблдарбуд»–  «ДРБУ № 135» і ДУП «Стаўбцоўскае АКС» – па тры. На палетках задзейнічаны і дваццаць адзінак тэхнікі шэфаў, найбольшая колькасць у ААТ «Аталезь-агра» (сем) і «Агранёманскі» (шэсць).

Пр

Фота Васіля ЗЯНЬКО



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *