Дэпутаты Старасвержанскага сельскага Савета дэпутатаў высадзілі алею ў гонар 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, для ўшанавання памяці ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія пражывалі на тэрыторыі вёскі Стары Свержань.
Такіх ветэранаў было 35, але застаўся толькі адзін з іх – Сямён Мікалаевіч Стома, які цяпер жыве ў г. Стоўбцы ў сям’і сына. Усе ветэраны змагаліся на фронце, абаранялі сваю Радзіму. Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны вярнуліся дадому і працягвалі тут сваё мірнае жыццё. Алею з 35 елак высадзілі ў скверы Старасвержанскага цэнтра культуры. У хуткім часе каля кожнага дрэва з’явіцца таблічка з імем ветэрана. У пасадцы прынялі ўдзел 16 чалавек, сярод якіх – дэпутаты Старасвержанскага сельскага Савета дэпутатаў, Дзяніс Захарчук, дырэктар ААТ «Агранёманскі», і Іван Скварчэўскі, дэпутат раённага Савета дэпутатаў. Тэрыторыя алеі замацавана за Старасвержанскім цэнтрам культуры, таму яго работнікі таксама актыўна дапамагалі ў пасадцы.

На тэрыторыі данага сельсавета знаходзіцца шэсць памятных месцаў, у гонар людзей, якія загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны. Тры помнікі загінулым землякам размешчаны ў вёсках Залужжа, Ператокі і Вялікі Двор. Вядзецца пастаянны догляд кожнага месца . «Мы планамерна праводзім работу па добраўпарадкаванні такіх гістарычных мясцін: дзесьці плітку палажылі, бардзюры ўстанавілі, надпісы на помніках асвяжылі, – расказвае Марына Таяноўская, старшыня Старасвержанскага сельвыканкама. – Да Дня Перамогі будуць праведзены рамонтныя работы і добраўпарадкаванне тэрыторыі каля помніка «Скорбящая мать» у вёсцы Залужжа. Работы праводзяцца ААТ «Агранёманскі». Цяпер праходзіць месячнік па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый. У першую чаргу мы ўсе павінны папрацаваць на сваіх падвор’ях, парамантаваць і пафарбаваць агароджы».
Падчас кожнага суботніка памятныя месцы Старасвержанскага сельсавета набываюць яшчэ прыгажэйшы выгляд. Так, на адным з апошніх суботнікаў было арганізавана добраўпарадкаванне памятнага знака з датай стварэння вёскі Стары Свержань.
Ксенія РУБІН
Мы сами должны заботится о чистоте вокруг нас, тогда эта чистота будет и цениться, а когда кто-то наведет чистоту, тогда это воспринимается как должное и не ценится.
Рейтинг комментария:
0
0