Дарагія ветэраны, паважаныя жыхары Стаўбцоўшчыны!
9 мая 1945 года назаўсёды ўвайшло ў гісторыю. Гэты дзень увабраў у сябе велічны подзвіг гераічнага пакалення пераможцаў.
Вайна, як адна на ўсіх бяда, парадніла людзей розных нацыянальнасцяў і веравызнанняў, абудзіла невымерныя патрыятызм, гераізм і стойкасць. Сёння наша памяць звернута да ўсіх, хто набліжаў гэтую светлую дату. З асаблівай удзячнасцю ўспамінаем подзвіг адважных франтавікоў, партызан і падпольшчыкаў, мужных рупліўцаў тылу.
Немагчыма пераацаніць уклад у агульную перамогу жыхароў Стаўбцоўшчыны, якія самааддана змагаліся з ненавісным ворагам і зведалі ўсю цяжкасць і горыч вайны. Дзякуючы вам, дарагія ветэраны, мы маем магчымасць сёння мірна жыць і працаваць, выхоўваць дзяцей і ўнукаў. Сённяшняе пакаленне з гонарам працягвае выдатныя традыцыі мінулага. Мы ўпэўнена глядзім у будучыню і робім усё магчымае ў імя міру і шчасця на зямлі.
Сардэчна віншую ўсіх з Днём Перамогі. Моцнага здароўя вам, мірнага неба і дабра.
Дзяніс КОЛЯСЕНЬ, старшыня Стаўбцоўскага раённага выканаўчага камітэта