Дзень Перамогі на Міншчыне

Вялікай Перамозе прысвячаецца Главное

Дзень Перамогі вярнуў нашаму народу свабоду і незалежнасць, права на жыццё. У краіне помняць пра гераізм і мужнасць абаронцаў Айчыны. Вялікая Перамога аб’ядноўвае пакаленні, служыць прыкладам стойкасці і патрыятызму для моладзі. Гістарычны абавязак кожнага з нас – захоўваць памяць аб подзвігу нашага народа, нашых бацькоў і дзядоў.

9 мая Міншчына адзначыла 74-ю гадавіну Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Абласное свята прайшло ў Жодзіне.

Больш за 15 тысяч чалавек прынялі ўдзел у свяце ў гонар Дня Перамогі.

Традыцыйна мерапрыемства адкрыў мітынг. Былі ўскладзены кветкі да манумента ў гонар маці-патрыёткі Анастасіі Купрыянавай. Старшыня Мінскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка адзначыў: «Гэта адно з самых вялікіх святаў. На жаль, ветэранаў становіцца ўсё менш… Безумоўна, мы ўсе паважаем людзей, якія перамаглі ў гэтай страшнай вайне. Яны не проста перамаглі, а паднялі краіну з попелу і руін. Дзякуючы ім наша Беларусь свабодная, таму гэтым людзям патрэбна нізка пакланіцца і сказаць дзякуй…» Ад імя ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны слова трымала Любоў Дубініна, якая расказала аб сваім баявым шляху і дала наказ моладзі: берагчы мір і не дапускаць у Беларусі ваеннага канфлікту.

Далей на праспекце Міру ў Жодзіне прайшоў Парад Перамогі, у якім бралі ўдзел ваенная і спецыяльная тэхніка Барысаўскага гарнізона, ДТСААФ, ЗАТ «БелДжы», ААТ «БелАЗ», парадны разлік ваеннаслужачых, кадэты, грамадскія аб’яднанні Мінскай вобласці, спартыўныя клубы. Прайшоў маладзёжны флэшмоб. Упершыню ў парадзе ўдзельнічалі калоны журналістаў, пісьменнікаў, бібліятэкараў, а таксама ўдзельнікі акцыі «Беларусь помніць». Завяршылася ўрачыстасць святочным канцэртам.

Удзел у абласным свяце, прысвечаным Дню Перамогі, брала і дэлегацыя Стаўбцоўскага раёна.

Нэлі АСТРЭЙКА

Фота Паўла АРЛОЎСКАГА



1 комментарий по теме “Дзень Перамогі на Міншчыне

  1. День Победы — это великий праздник для нашего народа, а сделали возможным праздновать такой праздник наши герои-ветераны, которые на алтарь победы положили годы своей жизни, здоровье, много сил, терпения и отваги. Спасибо ВАМ за это!

    Рейтинг комментария:Vote +1+1Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *