Падвялі вынікі спаборніцтва па выкананні веснавых палявых работ

Главное Сельская гаспадарка

Механізатары (злева направа) Ігар Панасюк, Валерый Саланкевіч, Генадзій Доўнар і Аляксандр Шаламоўскі прымаюць віншаванні ад старшыні райвыканкама Дзяніса Колясеня

Падведзены вынікі раённага спаборніцтва па выкананні веснавых палявых работ. Першымі віншаванні, падзячныя пісьмы райвыканкама, райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і падарункі атрымалі старанныя механізатары ААТ «Налібакі Агра». Генадзій Доўнар і Ігар Панасюк вызначыліся на падрыхтоўцы глебы. Аляксандр Шаламоўскі стаў лепшым на сяўбе збожжавых культур. Валерый Саланкевіч – у ліку перадавікоў на пагрузцы арганічных угнаенняў.

Вітаючы перадавікоў, старшыня райвыканкама Дзяніс Колясень падзякаваў нястомным працаўнікам за плённую працу.

– Дзякуючы вашым намаганням, адказнасці за даручаную справу, рупнасці і ўменню ў таварыстве своечасова і якасна праведзена веснавая пасяўная кампанія, – сказаў Дзяніс Сяргеевіч. – Гаспадарка паступова развіваецца, і вам па сіле дабівацца высокіх паказчыкаў не толькі ў жывёлагадоўчай галіне, але і ў раслінаводчай.

Пераможцамі раённага спаборніцтва прызнаны: на ўнясенні мінеральных угнаенняў – Анатолій Сцефаноўскі  (ААТ «Вялікі Двор»), Уладзімір Машлякевіч (ААТ «Дзераўное») , Сяргей Лабун (ААТ «Рубяжэвічы»), Леанід Станкевіч (ААТ «Вішнявецкі-агра»); на пагрузцы арганічных угнаенняў – Антон Чэрнік (ААТ «Рубяжэвічы»), Станіслаў Дзям’янка (ААТ «Дзераўное»); на ўнясенні арганічных угнаенняў – Эдуард Неўмяржыцкі і Сяргей Кажамяка (ААТ «Рубяжэвічы»); на ворыве глебы – Дзмітрый Мялешка (ААТ «Дзераўное»), Віктар Семянько (ААТ «Агранёманскі»), Аляксей Гусарэвіч (ААТ «Рубяжэвічы»); на падрыхтоўцы глебы – Дзмітрый Дзям’янка (ААТ «Дзераўное»); на сяўбе збожжавых – Дзмітрый Сагайдакевіч (ААТ «Агранёманскі»),  Іван Жыбуль (ААТ «Дзераўное»). Сярод маладых механізатараў на ўнясенні мінеральных угнаенняў вызначыўся Станіслаў Пячурка з ААТ «Дзераўное». За высокую арганізацыю палявых работ падчас пасяўной кампаніі ўзнагароджаны Аляксандр Дударэвіч, дырэктар ААТ «Жацерава», Франц Зубовіч, галоўны аграном СГФ «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс», Леанід Шышко, галоўны інжынер ААТ «Рубяжэвічы».

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *