На месцы сцежкі – пешаходная дарожка

Важное Эканомiка

Новая тратуарная дарожка з’явілася на падыходзе да базы Стаўбцоўскіх электрычных сетак.

– Дарожка ўкладзена акурат на месцы натаптанай сцежкі, значыць, будзе зручнай для людзей, – упэўнены работнікі электрасетак. Сярод іх –штукатуры Павел Давідовіч і Віталь Дубрава, маляр Ігар Зянько.

Энергетыкі завяршаюць укладку пешаходнай дарожкі на прылеглай тэрыторыі

Гэтай парой у іх асабліва шмат работы. Акрамя ўкладкі пешаходнай дарожкі яны займаліся пафарбоўкай бетоннай агароджы вакол базы прадпрыемства і ажыццяўлялі рамонтна-будаўнічыя работы на ведамасным вучэбна-трэніровачным палігоне, дзе ў красавіку прайшлі спаборніцтвы «Лепшы па прафесіі» сярод энергетыкаў Міншчыны.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ, фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *