Для новага мёду

Эканомiка

Новы сезон пачаўся на пасеках Стаўбцоўскага лясгаса. Сёлета тут плануюць сабраць не менш за 12 кг мёду на кожную пчоласям’ю.

– Пчолы перазімавалі добра і ўжо вылецелі для збору новага ўраджаю. Праўда, сухое надвор’е не спрыяе таму, каб расліны выдзялялі нектар, – зазначае старшы пчаляр Міхаіл Каўгарэня.

Пасека лясгаса складаецца з 300 пчоласем’яў, якія размешчаны ў трох лясніцтвах – Акінчыцкім, Старынскім і Кляцішчанскім. У кожным ёсць платформа для вывазу пчол бліжэй да меданосаў, а таксама падрыхтаваны па тры гектары глебы для пасадкі свайго меданоса – фацэліі.

Традыцыйна лясгасаўскі мёд карыстаецца попытам у жыхароў раёна. Акрамя мёду жадаючыя могуць наведаць і музей мёду (ён размешчаны побач з будынкам Акінчыцкага лясніцтва), каб больш даведацца пра тое, як развіваецца гэты старадаўні падсобны промысел.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *